У рамках святкавання 30-годдзя Беларускага Экзархату сабор архіпастыраў здзейсніў Літургію пад адкрытым небам у цэнтры Мінска

29 верасня 2019

top.jpg

29 верасня 2019 года, у Нядзелю 15-ю пасля Пяцідзесятніцы, пасля Уздзвіжання, у спецыяльна ўладкаваным павільёне на плошчы перад Свята-Духавым кафедральным саборам горада Мінска адбылася Бажэственная літургія, служэнне якой было прымеркавана да 30-годдзя з дня ўтварэння Беларускага Экзархату Маскоўскага Патрыярхату.

Богаслужэнне здзейснілі: мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; мітрапаліт Валакаламскі Іларыён, старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату; мітрапаліт Віленскі і Літоўскі Інакенцій; мітрапаліт Белацаркоўскі і Багуслаўскі Аўгусцін; архіепіскапы: Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый; Пінскі і Лунінецкі Сцяфан; Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій; Навагрудскі і Слонімскі Гурый; Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній; Брэсцкі і Кобрынскі Іаан; Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан; Пярэмышльскі і Горліцкі Паісій (Польская Праваслаўная Царква); епіскапы: Бабруйскі і Быхаўскі Серафім; Тураўскі і Мазырскі Леанід; Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін; Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел; Слуцкі і Салігорскі Антоній; Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій.

Архіпастырам саслужылі: абраны і нарачоны ў епіскапа Светлагорскага, вікарыя Гомельскай епархіі, архімандрыт Амвросій (Шаўцоў), клірыкі Свята-Духава кафедральнага сабора горада Мінска, духавенства Беларускай Праваслаўнай Царквы і госці ў свяшчэнным сане.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

За Літургіяй маліліся: ігуменні жаночых манастыроў, навучэнцы духоўных школ, валанцёры з ліку актывістаў моладзевых брацтваў, праваслаўныя мінчане і паломнікі з усіх епархій Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Богаслужэнне наведалі і памаліліся: Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Дзмітрый Фёдаравіч Мезенцаў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Арменія ў Рэспубліцы Беларусь Армен Вачыкавіч Гевандзян, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, архіепіскап Тадэвуш Кандрусевіч (Рыма-Каталіцкая Царква), намеснік начальніка аддзела па каардынацыі ідэалагічнай работы, справах рэлігій і нацыянальнасцяў Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Ала Феафанаўна Мартынава, начальнік УА «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь» генерал-маёр Віктар Аляксандравіч Лісоўскі і іншыя высокія госці.

У патроеную екценню былі ўключаны падзячныя прашэнні і малітвы аб захаванні адзінства Праваслаўя. Пасля патроенай екценні была ўзнесена малітва аб міры ва Украіне і падзячная малітва да Госпада за пасланыя дары і ласку Божую жыхарам Белай Русі на працягу мінулых трыццаці гадоў жыцця і дзейнасці Беларускага Экзархату Маскоўскага Патрыярхату.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора горада Мінска, першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ протаіерэй Сергій Гардун. Епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній зачытаў пасланне Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, прымеркаванае да 30-годдзя Беларускага Экзархату, а таксама пасланне мітрапаліта Філарэта, Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.

Па завяршэнні богаслужэння мітрапаліт Павел павіншаваў усіх удзельнікаў святочных урачыстасцяў са знамянальнай гадавінай і пажадаў усім благадатнай дапамогі Божай у добрых справах.

Усе багамольцы змаглі падсілкавацца кашай з ваенна-палявой кухні і манастырскай выпечкай. Пасля сканчэння ьогаслужэння на плошчы перад Свята-Духавым кафедральным саборам адбыўся канцэрт харавых калектываў і быў разгорнуты праваслаўны кірмаш.

Church.by

Фотарэпартаж