- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
У рамках Велікоднага фестывалю ў Калінкавічах арганізавалі кантактны заапарк
06 мая 20195 мая 2019 года па благаславенню епіскапа Тураўскага і Мазырскага Леаніда на тэрыторыі сабора Казанскай іконы Божай Маці горада Калінкавічы адбыўся штогадовы Велікодны фестываль.
Адкрытае мерапрыемства было арганізавана аддзелам рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Тураўскай епархіі і прыходам сабора Казанскай іконы Божай Маці.
Раніцай па завяршэнні Бажэственнай Літургіі адбылося ўрачыстае адкрыццё Велікоднага фестывалю.
Клірык Казанскага сабора іерэй Сергій Карповіч павіншаваў усіх са светлым святам Вялікадня і ўручыў кожнаму ўдзельніку фестывалю салодкія падарункі.
Затым на вулічнай сцэне, усталяванай у двары сабора, была прадстаўлена дзіцячая тэатральная пастаноўка «Церамок», падрыхтаваная выхаванцамі нядзельнай школы Казанскага сабора.
Цэнтральнай падзеяй фестывалю стаў кантактны заапарк, арганізаваны на дзіцячай пляцоўцы. Гэтае месца стала асаблівым цэнтрам прыцягнення для шматлікіх малых, бо жывёл можна было пакратаць і патрымаць на руках.
Паралельна праходзіў майстар-клас па вырабе велікоднага магніта. Пад кіраўніцтвам метадыста АРАіК Тураўскай епархіі Дар'і Алегаўны Сянько кожны з удзельнікаў змог зрабіць сваімі рукамі велікодны сувенір.
Таксама ўсе жадаючыя змаглі пазнаёміцца з працамі юных выхаванцаў іканапіснай студыі Казанскага сабора, кіраўнікам якога з'яўляецца мастак-іканапісец Ала Міхайлаўна Мельнічэнка.
У гэты дзень усе прысутныя на фестывалі судакрануліся з жывой евангельскай пропаведдзю і змаглі падзяліць радасць Пасхі Гасподняй.
Аддзел рэлігійнай адукацыі Тураўскай епархіі / Church.by
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- На тэлеканале «Беларусь 1» выйшла перадача «Адзін дзень», прысвечаная Жыровіцкаму мужчынскаму манастыру [+відэа]
- Епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел здзейсніў чын асвячэння падмурка храма-капліцы на месцы спачыну блажэннай Валянціны Мінскай
- У Нясвіжскім замку прайшоў Міжнародны фестываль хрысціянскага мастацтва «Нясвіж Хрыстоў запрашае» [+відэа]
- Завяршыўся шасцідзённы велапрабег, прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 900-годдзю заснавання Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра
- Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы прыняў удзел ва ўрачыстасцях у гонар знойдзення пачэсных мошчаў прападобнага Сергія, ігумена Раданежскага, у Троіца-Сергіевай лаўры [+відэа]
- Пабачыла свет кніга «Гістарычнае апісанне Полацкай епархіі і ўсіх манастыроў, якія ў гэтай епархіі знаходзяцца»
- Архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан здзейсніў вялікае асвячэнне храма ў гонар вялікамучаніцы Марыны Антыяхійскай у горадзе Камянцы
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.