У Польшчы адбыліся ўрачыстасці з нагоды 25-годдзя перанясення з Гродна ў Беласток мошчаў мучаніка немаўляткі Гаўрыіла Беластоцкага

24 верасня 2017

top.jpg

22 верасня 2017 года ў горадзе Беластоку (Польшча) прайшлі малітоўныя ўрачыстасці з нагоды 25-годдзя перанясення з Гродна (Беларусь) у Беласток мошчаў святога пакутніка немаўляці Гаўрыіла Беластоцкага.

Напярэдадні свята, вечарам 21 верасня, адбыліся урачыстая сустрэча мошчаў, прынесеных з манастыра Нараджэння Багародзіцы ў вёсцы Звяркі (менавіта ў гэтай вёсцы жыло і прыняло пакутніцкую смерць святое немаўля), шматтысячны хрэсны ход са святыняй па вуліцах горада і усяночнае трыванне ў галоўным кафедральным храме Беластоцка-Гданьскай епархіі Польскай Праваслаўнай Царквы — Нікольскім саборы. Каўчэг з пачэснымі мошчамі мучаніка немаўляткі Гаўрыіла быў усталяваны ў цэнтры храма на ўпрыгожаным кветкамі пастаменце. На працягу начнога часу перад ракай з мошчамі мучаніка здзяйсняліся молебныя спевы з чытаннем акафіста святому.

У сам дзень святкавання, 22 верасня, у Мікольскім саборы адбылася Бажэственная літургія, якую ўзначаліў кіраўнік Мітрапалічай акругі Рускай Праваслаўнай Царквы ў Рэспубліцы Казахстан, пастаянны член Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы мітрапаліт Астанайскі і Казахстанскі Аляксандр.

Кіраўніку Казахстанскай мітрапалічай акругі саслужылі архіепіскап Люблінскі і Холмскі Авель; архіепіскап Вярэйскі Яўген, старшыня Вучэбнага камітэта Рускай Праваслаўнай Царквы, рэктар Маскоўскай духоўнай акадэміі; архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій; архіепіскап Беластоцкі і Гданьскі Якаў; архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан; епіскап Супрасльскі Грыгорый; духавенства епархій Польскай Праваслаўнай Царквы, святары, якія прыбылі з гасцямі-архіпастырамі, паломнікі ў свяшчэнным сане з Расіі, Беларусі, Украіны і Заходняй Еўропы.

За богаслужэннем маліліся ігуменні і насельніцы манастыроў Польшчы і Беларусі, чальцы Праваслаўнага моладзевага епархіяльнага таварытсва Беластоцка-Гданьскай епархіі, прадстаўнікі гарадской адміністрацыі.

Ушанаваць памяць святога мучаніка за Хрыста, які з'яўляецца нябесным заступнікам дзяцей і моладзі, прыбылі тысячы вернікаў з Польшчы, Расіі, Беларусі, Украіны і заходнееўрапейскіх краін.

Літургічныя спевы выконвалі хор Нікольскага кафедральнага сабора Беластока «Аксіён», моладзевы хор Беластоцка-Гданьскай епархіі і дзіцячы хор храма свяціцеля Мікалая Цудатворца пасёлка Вялікая Бераставіца (Гродзенская вобласць).

Пасля прачытання Евангельскага зачала да прыхаджан і паломнікаў са словамі пропаведзі аб значэнні мучаніцкага подзвігу і сіле малітоўнага заступніцтва хрыстовых мучанікаў звярнуўся мітрапаліт Аляксандр.

У завяршэнне Літургіі адбыўся малебен мучаніку дзіцятку Гаўрылу перад ракай з яго пачэснымі мошчамі.

Па заканчэнні богаслужэння архіепіскап Беластоцкі і Гданьскі Якаў цёпла падзякаваў кіраўніку Праваслаўнай Царквы Казахстана за візіт у епархію і ўдзел у гістарычным юбілеі вяртання ў Польшчу мошчаў святога немаўляці Гаўрыіла. Словы ўдзячнасці іерарх прамовіў у адрас польскіх і беларускіх архіпастыраў, адзначыўшы, што шануемы цяпер Хрыстоў мучанік з'яўляецца агульным святым Польшчы і Беларусі, духоўна аб'ядноўваючы вернікаў Рускай і Польскай Праваслаўных Цэркваў.

Мітрапаліт Аляксандр на малітоўную памяць перадаў у Нікольскі кафедральны сабор абраз прападобнавызнаўцы Севасціяна Карагандзінскага з часціцай мошчаў святога старца. Уладыка мітрапаліт адзначыў, што Казахстан і Польшчу злучае подзвіг новамучанікаў і вызнаўцаў ХХ стагоддзя, паколькі ў канцэнтрацыйных лагерах, створаных бязбожнай уладай у казахстанскіх стэпах, сярод вялікай колькасці людзей розных нацыянальнасцяў пацярпелі і палякі. Кіраўнік Мітрапалічай акругі падараваў архіепіскапу Якаву памятную панагію, выкананую алма-ацінскімі ювелірамі, якая з'яўляецца копіяй панагіі незабыўнага старца-мітрапаліта Іосіфа (Чарнова). Мітрапаліт Аляксандр павіншаваў клірыка Нікольскага кафедральнага сабора протадыякана Марка Кірылюка з 69-годдзем з дня нараджэння, уручыў святую прасфору і пажадаў здароўя, даўгалецця і дапамогі Божай у служэнні на карысць Святой Царквы.

У гонар юбілею архіепіскап Якаў даў прыём, удзельнікамі якога сталі архіпастыры, духавенства, кцітары, супрацоўнікі епархіяльнага ўпраўлення, прадстаўнікі гарадской адміністрацыі, члены парафіяльнага актыву.

На прыёме мітрапаліт Аляксандр уручыў уладыку Якаву памятны медаль «145-годдзе стварэння Туркестанскай епархіі».

Мітрапалічая акруга ў Рэспубліцы Казахстан / Church.by