- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
У Польшчы праходзіць Алімпіяда па праваслаўных рэлігійных ведах
15 снежня 2018ХХ Алімпіяда па праваслаўных рэлігійных ведах стартавала ў Беластоку, Бельску-Падляскім, Гайнаўцы, Семятычах і Кашаліне (Польшча). Удзельнічаць у першым этапе пажадалі каля 60 чалавек. У Беластоку прыступілі да першага этапу 27 вучняў сярэдніх і старэйшых класаў (I, V, VI, VIII, XI класы гімназіі, а таксама навучэнцы ліцэяў і Беластоцкага палітэхнікума). За парадкам праходжання Алімпіяды сочыць камісія ў складзе: протаіерэй Ян Федарчук, начальнік аддзела катэхізацыі Беластоцка-Гданьскай епархіі - старшыня камісіі, протаіерэй Андрэй Паплаўскі - супрацоўнік Беластоцкага епархіяльнага ўпраўлення і протаіерэй Андрэй Сахарчук - клірык Беластоцкага кафедральнага сабора свяціцеля Мікалая Цудатворца.
Сёлета Алімпіяда прысвечана тэме «Паняцце патрыятызму ў святле 100-годдзя здабыцця Польшчай незалежнасці. Польская Праваслаўная Царква ў 1918-2018 гадах».
Ад удзельнікаў спаборніцтваў патрабаваліся добрыя веды ў галіне гісторыі Польскай Праваслаўнай Царквы пачынаючы з 1915 года і да нашых дзён, а менавіта:
- юрыдычнага статусу Праваслаўнай Царквы ў Польшчы да здабыцця незалежнасці;
- найважнейшых нарматыўных актаў (дзяржаўных), якія рэгулююць прававое становішча Царквы;
- працэсу атрымання аўтакефаліі;
- маёмасных пытанняў Царквы: аднаўлення маёмасці, судовых працэсаў па адабранню царкоўнай маёмасці ў 30-х гадах ХХ стагоддзя, разбурэння храмаў на Холмшчыне і Любліншчыне;
- дзеянняў па дэпартацыі: бежанства 1915 года, пасляваенных высяленняў, аперацыі «Вісла»;
- мартыралогіі Польскай Царквы: мучанікаў зямлі Холмскай і Падляскай.
Удзельнікі Алімпіяды мелі магчымасць азнаёміцца з матэрыялам, неабходным для напісання пісьмовых работ 1-га этапу, у аргкамітэце Алімпіяды па праваслаўных рэлігійных ведах і на сайце кафедры праваслаўнага багаслоўя Беластоцкага ўніверсітэта.
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- У музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрылася выстаўка «Кніжныя скарбы Куцеінскага манастыра»
- Дакументальныя карціны, знятыя ў Мінскім Лізавецінскім манастыры, атрымалі дыпломы лаўрэатаў некалькіх міжнародных фестываляў
- Архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній саслужыў архіепіскапу Беластоцкаму і Гданьскаму Якаву за ўсяночным чуваннем у Мікалаеўскім кафедральным саборы Беластока
- Протаіерэй Алег Абрамовіч прызначаны духаўніком Сінадальнага аддзела па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы
- У Брэсцкай епархіі адбыўся семінар па метадах узаемадзеяння Царквы і школы
- Адбылася сустрэча мітрапаліта Веніяміна і архіепіскапа Сафронія з новым губернатарам Магілёўскай вобласці
- Сінадальны аддзел па справах моладзі РПЦ праводзіць акцыю «Віфлеемскі агонь: святло міру і сяброўства»
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.