У Нядзелю святых жанчын-міраносіц Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Марыі-Магдалінінскім храме горада Мінска

30 красавіка 2017

top.jpg

30 красавіка 2017 года, у Нядзелю 3-ю пасля Пасхі, святых жанчын-міраносіц, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Марыі-Магдалінінскім храме горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: настаяцель храма протаіерэй Іаан Харашэвіч; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі храма.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Святланы Жыгала.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык храма протаіерэй Леанід Булацкі.

Пасля заамвоннай малітвы адбыўся хрэсны ход вакол храма.

Па адпусце Бажэственнай літургіі мітрапаліт Павел павіншаваў усіх жанчын з днём памяці святых жанчын-міраносіц і звярнуўся да вернікаў са словам настаўлення.

Патрыяршы Экзарх павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў архіпастырскае благаславенне. Усім жанчынам мітрапаліт Павел уручыў жывыя кветкі, а дзецям — салодкія падарункі. 

Church.by

Фотарэпартаж