У Нядзелю 33-ю пасля Пяцідзесятніцы Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

13 студзеня 2019

top.jpg

13 студзеня 2019 года, у Нядзелю 33-ю пасля Пяцідзесятніцы, перад Богаяўленнем, дзень памяці праведных Іосіфа Абручніка, Давіда цара і Якава Брата Гасподняга, адданне свята Ражджаства Хрыстовага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію свяціцеля Іаана Залатавуста ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч), сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў протадыякан Мікалай Аўсіевіч.

Па заканчэнні богаслужэння ўладыка Павел павіншаваў прыхаджан і духавенства з нядзельным днём, а затым звярнуўся да вернікаў са словам настаўлення.

Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў багамольцам архіпастырскае благаславенне.

Church.by

Фотарэпартаж