- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
У мінскай парафіі святога Аляксандра Неўскага ўшанавалі памяць ахвяраў генацыду армян
24 красавіка 201924 красавіка 2019 года на Вайсковых могілках горада Мінска ўшанавалі памяць ахвяр генацыду армянскага народа 1915-1923 гадоў. У памяць аб загінуўшых ля сцен Аляксандра-Неўскага храма была адслужана памінальная ліція.
У гэты дзень беларускія армяне прыйшлі ўшанаваць памяць сваіх продкаў на Вайсковыя могілкі, дзе размешчаны хачкар — каменны крыж у памяць аб ахвярах генацыду і Спітакскага землетрасення 1988 года.
У жалобна-памятным мерапрыемстве прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Арменія ў Рэспубліцы Беларусь Армэн Вачыкавіч Гевандзян.
Па заканчэнні сумеснай малітвы настаяцель храма протаіерэй Мікалай Коржыч звярнуўся да прысутных:
— Здзяйсняючы памінальную малітву, мы аддаём даніну памяці пакутам людзей, якія загінулі ў выніку генацыду. Генацыд — гэта знішчэнне народа. У гісторыі чалавецтва не толькі армянскі народ пацярпеў ад гэтай з'явы. Людзі, забываючы Божы закон, пачынаюць забіваць адзін аднаго. Чалавечая памяць вельмі кароткая, таму важна збірацца на малітоўныя памінанні, каб больш не паўтараліся такія злачынствы. Ад кліру выказваю спачуванне і спагаду армянскаму народу.
Пасол Арменіі Армэн Гевандзян у прывітальным слове адзначыў:
— Сёння армяне ўсяго свету аддаюць даніну памяці ахвярам генацыду армян. 24 красавіка 1915 года стала пачаткам аднаго з самых цяжкіх злачынстваў стагоддзя. Амаль паўтара мільёна армян былі выгнаны са сваіх паселішчаў толькі за тое, што яны армяне. Гэтыя зверствы не могуць сысці з нашай памяці. Адмаўленне трагедыі нараджае новых катаў. Як народ, пацярпелы ад генацыду, мы адчуваем важнасць недапушчэння зноў падобных трагедый.
Памяць ахвяр генацыду прысутныя ўшанавалі хвілінай маўчання.
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- Епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел здзейсніў чын асвячэння падмурка храма-капліцы на месцы спачыну блажэннай Валянціны Мінскай
- Завяршыўся шасцідзённы велапрабег, прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 900-годдзю заснавання Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра
- Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы прыняў удзел ва ўрачыстасцях у гонар знойдзення пачэсных мошчаў прападобнага Сергія, ігумена Раданежскага, у Троіца-Сергіевай лаўры [+відэа]
- Архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан здзейсніў вялікае асвячэнне храма ў гонар вялікамучаніцы Марыны Антыяхійскай у горадзе Камянцы
- У Мінску адбылася прэзентацыя кнігі «Воіны духу» пра подзвіг святароў у гады Вялікай Айчыннай вайны
- На гарадскім бацькоўскім сходзе горада Мінска адбыўся паказ мастацка-дакументальнага фільма «Маміна пісьмо»
- Змяніўся графік працы царкоўнай лаўкі Мінскага епархіяльнага ўпраўлення: крама будзе адкрыта для пакупнікоў па суботах і нядзелях
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.