- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
У Мінскай духоўнай семінарыі адбыліся XII Чытанні памяці мітрапаліта Іосіфа (Сямашкі)
09 снежня 20196 снежня 2019 года ў Мінскай духоўнай семінарыі адбыліся XII Чытанні памяці мітрапаліта Літоўскага і Віленскага Іосіфа (Сямашкі; 1798-1868) і ўсіх яго паплечнікаў, якія папрацавалі ў справе ўз'яднання беларускіх уніятаў з Маці-Царквой.
Праблематыка гэтага форуму традыцыйна арыентаваная на асэнсаванне падзей беларускай царкоўнай гісторыі розных перыядаў. Традыцыя штогадовага правядзення Чытанняў была закладзена ў 2001 годзе і праіснавала да 2005 года. У 2012 годзе па ініцыятыве рэктара Мінскай духоўнай семінарыі архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя штогадовае правядзенне Чытанняў было адноўлена.
Адкрыў мерапрыемства рэктар Мінскай духоўнай семінарыі архіепіскап Гурый, які ў сваім слове да прысутных адзначыў важнасць захавання гістарычнай памяці аб прапаведніках і сведках веры мінулых эпох.
Праграма форуму ўключала выступленне наступных дакладчыкаў:
- Протаіерэй Аляксандр Раманчук, загадчык кафедры царкоўнай гісторыі Мінскай духоўнай семінарыі. Тэма даклада: «Полацкі аб'яднальны сабор 1839 года ў гістарычнай міфалогіі».
- Протаіерэй Георгій Сакалоў, першы прарэктар Мінскай духоўнай семінарыі. Тэма даклада: «Беларускія старонкі жыція свяціцеля Гаўрыіла (Гарадкова), архіепіскапа Разанскага».
- Протадыякан Генадзь Малееў, выкладчык Мінскай духоўнай семінарыі. Тэма даклада: «Нерасходаваны патэнцыял міжканфесійных адносін у Заходне-Рускім краі ў сярэдзіне XIX стагоддзя».
- Слесараў А. В., прарэктар па навуковай рабоце Мінскіх духоўных акадэміі і семінарыі. Тэма даклада: «Гістарычны агляд развіцця дыскусіі па пытанню юрысдыкцыйнай прыналежнасці Кіеўскай мітраполіі ў ХХ - пач. XXI стст.: да праблемы сучаснага крызісу міжправаслаўных адносін».
- Протаіерэй Генадзь Логін, загадчык кафедры царкоўна-практычных дысцыплін Мінскай духоўнай семінарыі. Тэма даклада: «Архіепіскап Цвярскі і Кашынскі Сава (Ціхаміраў) (1819-1896), які ў 1866-1874 гг. узначальваў Полацкую епархію».
Сваё выступленне протаіерэй Генадзь Логін завяршыў прэзентацыяй кніг, прысвечаных памяці архіепіскапа Цвярскога і Кашынскага Савы (Ціхамірава), якія маюцца ў фондах бібліятэкі Мінскай духоўнай семінарыі.
Завяршылася мерапрыемства здзяйсненнем памінальнай ліціі па мітрапаліту Літоўскаму і Віленскаму Іосіфу (Сямашку) і ўсіх яго паплечніках у справе ўз'яднання беларускіх уніятаў з Праваслаўнай Царквой.
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- На тэлеканале «Беларусь 1» выйшла перадача «Адзін дзень», прысвечаная Жыровіцкаму мужчынскаму манастыру [+відэа]
- Епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел здзейсніў чын асвячэння падмурка храма-капліцы на месцы спачыну блажэннай Валянціны Мінскай
- У Нясвіжскім замку прайшоў Міжнародны фестываль хрысціянскага мастацтва «Нясвіж Хрыстоў запрашае» [+відэа]
- Завяршыўся шасцідзённы велапрабег, прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 900-годдзю заснавання Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра
- Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы прыняў удзел ва ўрачыстасцях у гонар знойдзення пачэсных мошчаў прападобнага Сергія, ігумена Раданежскага, у Троіца-Сергіевай лаўры [+відэа]
- Пабачыла свет кніга «Гістарычнае апісанне Полацкай епархіі і ўсіх манастыроў, якія ў гэтай епархіі знаходзяцца»
- Архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан здзейсніў вялікае асвячэнне храма ў гонар вялікамучаніцы Марыны Антыяхійскай у горадзе Камянцы
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.