У Мінскай духоўнай акадэміі адбудуцца навуковыя чытанні ў рамках правядзення Дзён Расіі ў Беларусі

05 снежня 2019

top.jpg

10 снежня 2019 года ў Мінскай духоўнай акадэміі адбудуцца навуковыя чытанні «Духоўныя каштоўнасці ўсходнеславянскага свету», якія арганізуюцца ў рамках правядзення Дзён Расіі ў Беларусі.

Праграма форуму прадугледжвае выступленні прадстаўніка Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі пры Патрыярху Антыяхійскім ігумена Арсенія (Сакалова), рэктара Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыта Сергія (Акімава), сакратара кафедры царкоўнай гісторыі Маскоўскай духоўнай акадэміі протаіерэя Сергія Забеліча, выкладчыка кафедры тэалогіі Маскоўскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта протаіерэя Льва Сямёнава, загадчыка кафедры апалагетыкі Мінскай духоўнай акадэміі У. А. Марціновіча, прарэктара па навуковай рабоце Мінскіх Духоўных Акадэміі і семінарыі А. В. Слесарава.

Праект Дзён Расіі ў замежных краінах з уключэннем мерапрыемстваў духоўнага характару рэалізуецца з 2008 года і прадугледжвае штогадовае правядзенне ў шэрагу краін свету разнастайных культурных мерапрыемстваў духоўнай накіраванасці. На пасяджэнні Арганізацыйнага камітэта, якое праходзіла 30 кастрычніка 2018 года, было прынята рашэнне аб правядзенні ў 2019 годзе Дзён Расіі ў Беларусі.

Арганізатарамі форуму выступаюць Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі і аддзел знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату.

Месца правядзення: г. Мінск, вул. Зыбіцкая, 27. Мінская духоўная акадэмія (актавая зала). Уваход з боку Свята-Духава сабора.

Пачатак мерапрыемства: а 10:00. Уваход вольны.

МінДА / Church.by