- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
У Мінскай духоўнай акадэміі прайшла Міжнародная канферэнцыя «Духоўныя каштоўнасці ўсходнеславянскага свету»
12 снежня 201910 снежня 2019 года на базе Мінскай духоўнай акадэміі прайшла міжнародная навуковая канферэнцыя «Духоўныя каштоўнасці ўсходнеславянскага свету», арганізаваная ў рамках правядзення Дзён духоўнай культуры Расіі ў Рэспубліцы Беларусь.
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі, Аддзел знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату і Мінская духоўная акадэмія.
У працы канферэнцыі прыняла ўдзел трэці сакратар пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь М. А. Данец, якая звярнулася з прывітальным словам да ўдзельнікаў і арганізатараў форуму.
Праграма канферэнцыі ўключала выступленні наступных дакладчыкаў:
- Архімандрыт Сергій (Акімаў), рэктар Мінскай духоўнай акадэміі (Мінск, Беларусь), прафесар Агульнацаркоўнай аспірантуры і дактарантуры (Масква, Расія), доктар багаслоўя. Тэма даклада: «Мінская духоўная акадэмія ў навукова-адукацыйнай прасторы Рускай Праваслаўнай Царквы».
- Ігумен Арсень (Сакалоў), прадстаўнік Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі пры Патрыярху Антыяхійскім і ўсяго Усходу (Дамаск, Сірыя), прафесар Агульнацаркоўнай аспірантуры і дактарантуры (Масква, Расія), доктар багаслоўя. Тэма даклада: «Аб хрысціянскім пакліканні Расіі, Беларусі і Еўропы».
- Протаіерэй Леў Сямёнаў, выкладчык кафедры тэалогіі Маскоўскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта (Масква, Расія), кандыдат гістарычны навук. Тэма даклада: «Міжрэлігійнае ўзаемадзеянне як фактар умацавання міжнацыянальнага міру і згоды».
- Марціновіч Уладзімір Аляксандравіч, загадчык кафедры апалагетыкі Мінскай духоўнай акадэміі, старшыня Сінадальнага цэнтра сектазнаўства Беларускай Праваслаўнай Царквы (Мінск, Беларусь), доктар тэалогіі, кандыдат сацыялагічных навук. Тэма даклада: «Кабінет сектазнаўства Мінскай духоўнай акадэміі».
- Протаіерэй Сергій Забеліч, выкладчык Маскоўскай духоўнай акадэміі (Сергіеў Пасад, Расія). Тэма даклада: «Расія і Беларусь — адзіная прастора».
- Гронскі Аляксандр Дзмітрыевіч, сакратар Вучонага савета Мінскай духоўнай акадэміі (Мінск, Беларусь), вядучы навуковы супрацоўнік сектара Беларусі, Малдовы і Украіны ІСЭМА імя Я. М. Прымакова РАН (Масква, Расія), кандыдат гістарычных навук. Тэма даклада: «Агульныя духоўныя каштоўнасці як фактар існавання грамадства».
- Слесараў Аляксандр Валер'евіч, прарэктар па навуковай рабоце Мінскай духоўнай акадэміі (Мінск, Беларусь), кандыдат багаслоўя. Тэма даклада: «Ідэйныя перадумовы разрыву царкоўнага адзінства ўсходнеславянскага свету ў ХХ — пач. ХXI ст.».
Мадэратарам канферэнцыі выступіў прарэктар па навуковай рабоце Мінскіх духоўных акадэміі і семінарыі А. В. Слесараў.
У працы канферэнцыі прынялі ўдзел выкладчыкі, аспіранты, магістранты і студэнты Мінскай духоўнай акадэміі, Мінскай духоўнай семінарыі, Віцебскай духоўнай семінарыі, Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, а таксама прадстаўнікі адміністрацыі Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі.
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- Епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел здзейсніў чын асвячэння падмурка храма-капліцы на месцы спачыну блажэннай Валянціны Мінскай
- Завяршыўся шасцідзённы велапрабег, прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 900-годдзю заснавання Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра
- Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы прыняў удзел ва ўрачыстасцях у гонар знойдзення пачэсных мошчаў прападобнага Сергія, ігумена Раданежскага, у Троіца-Сергіевай лаўры [+відэа]
- Архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан здзейсніў вялікае асвячэнне храма ў гонар вялікамучаніцы Марыны Антыяхійскай у горадзе Камянцы
- У Мінску адбылася прэзентацыя кнігі «Воіны духу» пра подзвіг святароў у гады Вялікай Айчыннай вайны
- На гарадскім бацькоўскім сходзе горада Мінска адбыўся паказ мастацка-дакументальнага фільма «Маміна пісьмо»
- Змяніўся графік працы царкоўнай лаўкі Мінскага епархіяльнага ўпраўлення: крама будзе адкрыта для пакупнікоў па суботах і нядзелях
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.