У Мінску адбылася нарада, удзельнікі якой абмеркавалі ход правядзення рамонтна-рэстаўрацыйных работ у Свята-Успенскім стаўрапагіяльным мужчынскім манастыры

12 лістапада 2021

top.jpg

12 лістапада 2021 года ў горадзе Мінску адбылося нарада, на якой абмяркоўваліся пытанні правядзення рамонтна-рэстаўрацыйных работ у Свята-Успенскім стаўрапагіяльным мужчынскім манастыры.

У нарадзе прынялі ўдзел мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, і архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый.

Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава, пад кіраўніцтвам якой праходзіла нарада, звярнула ўвагу, што дастаткова складаныя работы неабходна выканаць за непрацяглы тэрмін. Гродзенскім аблвыканкамам распрацаваны план адпаведных мерапрыемстваў і вызначаны крыніцы фінансавання. Пытанне знаходзіцца на кантролі ў Савеце Рэспублікі.

Па словах Наталлі Качанавай, Жыровіцкі манастыр павінен стаць жамчужынай не толькі для святароў і праваслаўных, але і для ўсіх жыхароў Беларусі. Сёння манастыр — гэта месца, куды прыязджаюць шматлікія паломнікі, тут знаходзіцца ўнікальная Жыровіцкая ікона Божай Маці. Гэта наша духоўная спадчына, якая пацвярджае беларускую дзяржаўнасць, карані і гісторыю, таму неабходна не толькі забяспечыць яе ідэальны выгляд, але і захаваць для нашых нашчадкаў.

Старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Каранік растлумачыў, што праграма рэканструкцыі разлічана на 2022-2025 гады. У цяперашні час абмяркоўваецца пытанне рэстаўрацыі храмаў для таго, каб вярнуць абіцелі першапачатковы выгляд, таксама запланавана работа па добраўпарадкаванню аграгарадка Жыровічы.

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, які з'яўляецца свяшчэннаархімандрытам і настаяцелем Жыровіцкага манастыра, і намеснік манастыра архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый падзякавалі ўдзельнікам нарады за дбайную сумесную прапрацоўку плана рэстаўрацыі. Таксама была звернута ўвага на неабходнасць далейшага ажыццяўлення работ з улікам меркавання насельнікаў манастыра і пажаданняў шматлікіх паломнікаў.

Church.by