У Мінску пройдзе канферэнцыя, прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева)

28 лютага 2020

top.jpg

20 сакавіка 2020 года ў Мінскай духоўнай акадэміі адбудзецца канферэнцыя, прымеркаваная да святкавання 85-годдзя з дня нараджэння мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева), Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.

Працы форуму будзе папярэднічаць урачыстае адкрыццё абноўленай экспазіцыйнай залы, прысвечанай мітрапаліту Філарэту і дзеючай пры царкоўна-гістарычным музеі Беларускай Праваслаўнай Царквы ў Мінскай духоўнай акадэміі.

Праграма канферэнцыі ўключае выступленні наступных дакладчыкаў:

  • Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Тэма даклада: «Служэнне мітрапаліта Філарэта на чале Беларускай Праваслаўнай Царквы»

  • Епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній. Тэма даклада: «Мітрапаліт Філарэт як педагог, настаўнік і духоўны айцец»

  • Архімандрыт Сергій (Акімаў), рэктар Мінскай духоўнай акадэміі. Тэма даклада: «Мітрапаліт Філарэт як ініцыятар і арганізатар адраджэння духоўнай адукацыі ў Беларускай Праваслаўнай Царкве»

  • Архімандрыт Нікадзім (Генералаў). Тэма даклада: «Праблематыка стану і развіцця праваслаўнага багаслоўя на мяжы XX-XXI стагоддзяў у працах мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева), Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі»

  • Протаіерэй Уладзімір Башкіраў, прафесар. Тэма даклада: «Прапаведнік і настаўнік маральнасці: духоўнае жыццё ў пропаведзях Высокапраасвяшчэннейшага Філарэта, Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі»

  • Свяшчэннік Святаслаў Рагальскі, старшыня МГА «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла». Тэма даклада: «Прыклад служэння Царкве: мітрапаліт Філарэт вачыма іпадыякана».

Пасля завяршэння пленарнай часткі адбудзецца прэзентацыя новых кніжных выданняў. Арганізатарамі прэзентацыі выступаюць епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній і протаіерэй Мікалай Коржыч, старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па ўзаемаадносінах Царквы і грамадства.

Завершыцца мерапрыемства канцэртам харавых калектываў духоўных навучальных устаноў Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Час правядзення канферэнцыі: 20 сакавіка 2020 года (пятніца), 14:00.

Месца правядзення: Мінская духоўная акадэмія, актавая зала (Мінск, вул. Зыбіцкая, 27).

Уваход вольны.

МінДА / Church.by