У Лідзе адбыўся матч па міні-футболе паміж праваслаўнымі і каталікамі

02 красавіка 2019

top.jpg

1 красавіка 2019 года на базе спарткомплексу «Алімпія» горада Ліды адбыўся таварыскі матч па міні-футболе паміж камандай Ваўкавыскага благачыння Гродзенскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы і камандай духавенства Гродзенскай епархіі Рымска-Каталіцкай Царквы (удзельніка чэмпіянату Еўропы ад Беларусі сярод каталіцкага духавенства).

Перад матчам прадстаўнікі каманд абмяняліся прывітаннямі і добрымі пажаданнямі, падкрэсліўшы значэнне Вялікага посту як гаючага часу для душы чалавечай. Своеасаблівым дэвізам турніру сталі словы апостала Паўла: хіба не ведаеце, што вы — храм Божы, і Дух Божы жыве ў вас? (1 Кар. 3:16).

Па завяршэнні сустрэчы гульцы каманд падзякавалі адзін аднаму за насычаную гульню.

Каманда Ваўкавыскага благачыння выказвае ўдзячнасць духавенству Гродзенскай епархіі Рымска-Каталіцкай Царквы за запрашэнне і цёплы прыём.

Гродзенская епархія / Church.by