У Кнігу славы Магілёўскай вобласці ўнесена імя епіскапа Бабруйскага Серафіма

08 ліпеня 2020

top.jpg

3 ліпеня 2020 года на ўрачыстай цырымоніі, якая адбылася на плошчы Славы ў горадзе Магілёве, старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц уручыў спецыяльныя пасведчанні аб занясенні імёнаў шэрагу працаўнікоў вобласці ў Кнігу славы Магілёўшчыны па выніках 2019 года.

Уручэнне адбылося падчас святочнага канцэрта «Люблю цябе, Радзіма слаўная мая!», прысвечанага Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Разам з епіскапам Бабруйскім і Быхаўскім Серафімам узнагарод былі ўдастоены: Галіна Саўчанка — дырэктар Каменскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната; Дзмітрый Паўлючэнка — вядучы аграном ААТ «Горкілён»; Мікалай Белакурскі — трактарыст-машыніст ААТ «Світанне» Кіраўскага раёна; Валянціна Клімовіч — аператар машыннага даення ААТ «Світанне»; Зінаіда Лёвачкіна — начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Асіповіцкім раёне і Аляксандр Багель — дырэктар ААТ «Рассвет».

Бабруйская епархія / Church.by