Напярэдадні Вялікай Пятніцы мітрапаліт Павел здзейсніў утраню з чытаннем 12-і Евангелляў Пакут у Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

05 красавіка 2018

5 красавіка 2018 года, напярэдадні Вялікай Пятніцы, дня ўспаміну Святых збаўчых Пакут Госпада нашага Іісуса Хрыста, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, адслужыў утраню з чытаннем 12-і Евангелляў Пакут Хрыстовых у Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Па заканчэнні богаслужэння Патрыяршы Экзарх звярнуўся да духавенства і прыхаджан сабора са словам настаўлення.

Church.by

Фотарэпартаж