Напярэдадні свята Нараджэння Іаана Прадцечы Патрыяршы Экзарх здзейсніў усяночнае трыванне ў Іаана-Прадцечанскім храме ў горадзе Мінску

06 ліпеня 2019

top.jpg

6 ліпеня 2019 года, напярэдадні 3-й Нядзелі пасля Пяцідзесятніцы і свята Нараджэння пачэснага слаўнага Прарока, Прадцечы і Хрысціцеля Гасподняга Іаана, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў храме ў гонар Нараджэння святога Іаана Прадцечы ў горадзе Мінску.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: благачынны 5-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель прыхода храма велікамучаніка Георгія Перамаганосца горада Мінска протаіерэй Аляксандр Страха; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; настаяцель прыхода протаіерэй Фёдар Жалянгоўскі; клірыкі храма і запрошаныя госці ў свяшчэнным сане.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Юліі Вярэйчык.

Па заканчэнні богаслужэння ўладыка Экзарх павіншаваў прыхаджан храма са святам, а затым звярнуўся са словам павучання.

Імяніннікам было абвешчана мнагалецце, пасля чаго ўладыка Павел уручыў ім ружы.

Усім, хто маліўся за богаслужэннем, былі ўручаны абразкі Нараджэння Хрысціцеля Гасподняга Іаана.

Church.by

Фотарэпартаж

Loading...