- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
У выдавецтве Мінскай духоўнай семінарыі выйшла новая кніга аб старажытным перыядзе гісторыі Жыровіцкага манастыра
19 мая 2020У выдавецтве Мінскай духоўнай семінарыі выйшла кніга «Міласці крыніца: Жыровіцкая цудатворная ікона Божай Маці і Жыровіцкая Успенская абіцель у 1470-1618 гг.». Яе аўтар — протадыякан Павел Бубноў, старшы выкладчык кафедры царкоўнай гісторыі і царкоўна-практычных дысцыплін Мінскай духоўнай акадэміі, выкладчык Мінскай духоўнай семінарыі, кандыдат багаслоўя. Кніга прысвячаецца 550-годдзю першага знойдзення Жыровіцкага абраза і 500-годдзя яўлення Божай Маці на камені і заснавання Жыровіцкага манастыра.
Стварэнню тэксту кнігі папярэднічалі шматгадовыя пошукі крыніц старажытнага перыяду гісторыі Жыровіцкай абіцелі ў архівах і бібліятэках Расіі, Літвы, Украіны, Польшчы, Францыі. Былі вывучаны сотні навуковых публікацый, праведзены кансультацыі з дзесяткамі спецыялістаў у розных галінах навуковых ведаў. У выніку скрупулёзнага навуковага даследавання былі атрыманы новыя звесткі, удакладнены і дапоўнены раней вядомыя дадзеныя. Дзякуючы гэтаму ў кнізе атрымалася ўзнавіць асноўныя вехі жыццёвага шляху заснавальніка першага Жыровіцкага храма — Солтана Аляксандравіча, вядомага ў папулярнай літаратуры як Аляксандр Солтан, і прасачыць на падставе гістарычных дакументаў яго ўдзел у богаслужэбным жыцці заснаванага ім на месцы з'яўлення цудатворнага абраза храма.
Асобная ўвага надаецца пытанню аб пачатку манаскага жыцця ў Жыровічах і дзейнасці нашчадкаў Солтана Аляксандравіча па добраўпарадкаванню царкоўнага жыцця ў Жыровічах.
Па-новаму паўстае ў кнізе працэс адбірання ў праваслаўных апекуноў Жыровіцкага манастыра і ўзнікненне ў Жыровічах базыльянскай манаскай абшчыны ў пачатку XVII стагоддзя.
Аўтар таксама звяртае ўвагу чытачоў на шырокі кантэкст таго, як шанавалася Найсвяцейшая Багародзіца на беларускіх землях з часу Хрышчэння Русі, якія старажытныя храмы будаваліся ў гонар Прачыстай, якія цудатворныя абразы явіла Божая Маці нашым продкам.
У дадатках чытачы знойдуць найбольш цікавыя дакументы, а таксама нарыс пра тое, як вывучалася і асвятлялася гісторыя Жыровіцкага манастыра ў XVII — XXI стагоддзях. У гэтым нарысе развенчваюцца сталыя міфы, выкрываюцца міжвольныя памылкі і наўмысныя скажэнні фактаў папярэднімі пакаленнямі даследчыкаў.
Асобны нарыс прысвечаны тэме «Жыровічы або Жыровіцы?» У ім тлумачыцца паходжанне абодвух варыянтаў напісання і старажытнасць кожнага з іх.
Кніга багата ілюстравана малюнкамі ўнікальных старажытных дакументаў, фрагментаў рукапісных богаслужэбных кніг, прыжыццёвымі партрэтамі гістарычных персанажаў, а таксама сучаснымі фатаграфіямі Жыровічаў з вышыні птушынага палёту.
Нягледзячы на тое, што кніга з'яўляецца плёнам царкоўна-гістарычнага навуковага даследавання, яна напісана простай мовай, арыентавана на простага чытача. Аўтар з сардэчнай цеплынёй і шчырым натхненнем дзеліцца сваімі адкрыццямі, запрашаючы ў займальнае гістарычнае падарожжа.
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- Епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел здзейсніў чын асвячэння падмурка храма-капліцы на месцы спачыну блажэннай Валянціны Мінскай
- Завяршыўся шасцідзённы велапрабег, прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 900-годдзю заснавання Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра
- Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы прыняў удзел ва ўрачыстасцях у гонар знойдзення пачэсных мошчаў прападобнага Сергія, ігумена Раданежскага, у Троіца-Сергіевай лаўры [+відэа]
- Архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан здзейсніў вялікае асвячэнне храма ў гонар вялікамучаніцы Марыны Антыяхійскай у горадзе Камянцы
- У Мінску адбылася прэзентацыя кнігі «Воіны духу» пра подзвіг святароў у гады Вялікай Айчыннай вайны
- На гарадскім бацькоўскім сходзе горада Мінска адбыўся паказ мастацка-дакументальнага фільма «Маміна пісьмо»
- Змяніўся графік працы царкоўнай лаўкі Мінскага епархіяльнага ўпраўлення: крама будзе адкрыта для пакупнікоў па суботах і нядзелях
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.