У выдавецтве Мінскай духоўнай акадэміі выйшаў зборнік матэрыялаў навуковай канферэнцыі

08 мая 2018

sbornik.jpg

Выдавецтвам Мінскай духоўнай акадэміі выпушчаны зборнік матэрыялаў навукова-практычнай канферэнцыі «I Чытанні памяці протаіерэя Іаана Грыгаровіча (1792-1852): гісторыка, археографа, археолага». Канферэнцыя праводзілася 17 мая 2017 года кафедрай царкоўнай гісторыі і царкоўна-практычных дысцыплін акадэміі.

У зборнік увайшлі даклады, агучаныя ў рамках тэматычных секцый канферэнцыі «Актуальныя пытанні царкоўна-гістарычных даследаванняў», «Праваслаўная Царква на беларускіх землях у XIX ст.», «Руская Праваслаўная Царква ў XX–XXI стст.», «Багаслоўска-літургічная традыцыя Праваслаўнай Царквы» і секцыі завочнага ўдзелу. Выданне адрасавана выкладчыкам, аспірантам, студэнтам, а таксама ўсім, хто цікавіцца пытаннямі канфесійнай гісторыі, багаслоўя, літургікі і кананічнага права.

Матэрыялы зборніка будуць паартыкульна ўключаны ў навуковаметрычную базу «Расійскі індэкс навуковага цытавання» (РИНЦ) на сайце eLibrary.ru.

Адказны за выпуск — прарэктар па навуковай оабоце, загадчык кафедры царкоўнай гісторыі і царкоўна-практычных дысцыплін Мінскай духоўнай акадэміі дацэнт А. В. Слесараў.

МінДА / Church.by