У Гомельскай епархіі стартаваў літаратурны конкурс «Праваслаўе — мая надзея!»

17 сакавіка 2020

top.jpg

Па благаславенню архіепіскапа Гомельскага і Жлобінскага Сцяфана 14 сакавіка 2020 года ў Гомельскай епархіі стартаваў літаратурны конкурс «Праваслаўе — мая надзея!»

Арганізатарамі конкурсу выступілі Гомельская епархія і Гомельскае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі».

На прэзентацыю конкурсу ў прыходзе храма Праабражэння Гасподняга ў горадзе Гомелі 15 сакавіка сабраліся пісьменнікі, духавенства і моладзь прыхода.

Мэта конкурсу — пошук таленавітых пісьменнікаў і папулярызацыя твораў на праваслаўную тэматыку. Пачаткоўцы і прафесійныя аўтары будуць спаборнічаць у розных намінацыях, у кожнай з якой будзе абраны адзін пераможца.

Удзельнікі конкурсу павінны самастойна накіраваць свае творы па адрасе lit@eparhiya.by да 1 жніўня 2020 года. Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца на традыцыйных «Славянскіх літаратурных дажынках-2020».

Гомельская епархія / Church.by