- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
У Гомелі адкрылася выстаўка абразоў «Заступніца Руплівая»
04 снежня 20194 снежня архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан і вікарый Гомельскай епархіі епіскап Светлагорскі Амвросій прынялі ўдзел у адкрыцці выставы абразоў «Заступніца Руплівая» ў Гомельскай карціннай галерэі імя Г. Х. Вашчанкі.
На выставе прадстаўлены ўнікальныя іконы Божай Маці з фондаў Гомельскай епархіі, створаныя у розны час.
Наведвальнікі выстаўкі ўпершыню ўбачаць ікону Божай Маці «Грузінская» — адну з дарэвалюцыйных святынь Гомеля. Лічылася, што пасля рэвалюцыі палкавая святыня Гомельскага Абхазскага палка была страчана, але ў выніку мэтанакіраваных пошукаў у сакавіку 2019 года абраз вярнуўся ў Гомель. Вобраз напісаны ў другой палове XIX стагоддзя ў стараверскім асяроддзі, відавочна паводле спецыяльнай замовы: ён выключна багата ўпрыгожаны золатам і адрозніваецца адмысловымі прыёмамі тэхнікі пісьма.
Адным з цэнтральных экспанатаў выстаўкі стаў таксама абраз Божай Маці «Аўгустоўскі», яўленне якога адносіцца да часу Першай сусветнай вайны.
На выстаўцы прадстаўлены і іншыя ўнікальныя іконы са збору Гомельскай епархіі, якія прадстаўляюць практычна ўсе школы і тэхнікі беларускага іканапісу. Многія іконы экспануюцца ўпершыню. Адна з такіх ікон — ікона Божай Маці «Знаменне» (XVIII стагоддзе). У працэсе рэстаўрацыі з іконы было выдалена некалькі слаёў суцэльнага запісу. Вобраз Багародзіцы выкананы ў складанай тэхніцы цвячэння срэбра і золата.
Асаблівае месца ў экспазіцыі заняла так званая народная ікона. Народны іканапіс — гэта велізарны пласт беларускай духоўнай культуры і іканаграфічнага мастацтва, які мала вывучаны да гэтага часу.
Наведвальнікам выстаўкі прадастаўляецца ўнікальная магчымасць яшчэ раз убачыць унікальны абраз — ікону «Маці Божая з Дзіцем» або «Гомельская Мадонна», выяўленую ў 2015 годзе ў вёсцы Уза Гомельскага раёна. Гэтая ікона была напісана ў XVII стагоддзі ў традыцыях італьянскага Рэнесансу. Пасля пільнага агляду высветлілася, што пад верхнім пластом пазнейшай фарбы знаходзіцца старажытны жывапіс. Рэнтгенаўскі здымак паказаў, што ікона Божай Маці была прастрэлена шротам. Асобныя кавалачкі свінцу засталіся ўнутры іконы. Верагодна, гэта адбылося падчас адной са шматлікіх войнаў, якія скалыналі Беларусь. Пашкоджанні маглі быць прычынены іконе і вандаламі. Пасля доўгай рэстаўрацыі абраз упершыню быў прадстаўлены гамяльчанам у 2017 годзе, пасля чаго не пакідаў запаснікі царкоўна-археалагічнага кабінета Гомельскай епархіі.
Выстаўка «Заступніца Руплівая» будзе працаваць да 4 студзеня 2020 года.
Гомельская епархія / Church.by
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- Епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел здзейсніў чын асвячэння падмурка храма-капліцы на месцы спачыну блажэннай Валянціны Мінскай
- Завяршыўся шасцідзённы велапрабег, прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 900-годдзю заснавання Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра
- Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы прыняў удзел ва ўрачыстасцях у гонар знойдзення пачэсных мошчаў прападобнага Сергія, ігумена Раданежскага, у Троіца-Сергіевай лаўры [+відэа]
- Архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан здзейсніў вялікае асвячэнне храма ў гонар вялікамучаніцы Марыны Антыяхійскай у горадзе Камянцы
- У Мінску адбылася прэзентацыя кнігі «Воіны духу» пра подзвіг святароў у гады Вялікай Айчыннай вайны
- На гарадскім бацькоўскім сходзе горада Мінска адбыўся паказ мастацка-дакументальнага фільма «Маміна пісьмо»
- Змяніўся графік працы царкоўнай лаўкі Мінскага епархіяльнага ўпраўлення: крама будзе адкрыта для пакупнікоў па суботах і нядзелях
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.