- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
У дзень памяці велікамучаніцы Кацярыны Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў саборным храме першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла горада Мінска
07 снежня 20197 снежня 2019 года, у суботу тыдня 25-га пасля Пяцідзесятніцы, пасвята Увядзення ў храм Прасвятой Багародзіцы і дзень памяці святой велікамучаніцы Кацярыны, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў саборным храме першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла горада Мінска.
Урачыстае богаслужэнне было прымеркавана да прастольнага свята сабора, паўднёвы прыдзел якога асвячоны ў гонар святой велікамучаніцы Кацярыны ў памяць аб тым, што з 1795 па 1933 год храм называўся Свята-Кацярынінскім.
Патрыяршаму Экзарху саслужылі: настаяцель храма ў гонар святой роўнаапостальнай Марыі Магдаліны горада Мінска протаіерэй Іаан Харашэвіч; настаяцель Петра-Паўлаўскага сабора, благачынны 1-й Мінскай гарадской акругі протаіерэй Георгій Латушка; настаяцель прыхода храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы вёскі Тарасава Мінскага раёна, протаіерэй Сергій Кузьмянкоў; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; настаяцелі гарадскіх храмаў, духавенства Петра-Паўлоўскага храма і запрошаныя госці ў свяшчэнным сане.
Літургічныя спевы выканаў хор прыхода пад кіраваннем Сяргея Бандаровіча.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Петра-Паўлаўскага сабора протаіерэй Віталь Харытановіч.
Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне велікамучаніцы Кацярыне.
Па заканчэнні богаслужэння настаяцель храма протаіерэй Георгій Латушка звярнуўся да мітрапаліта Паўла з прывітальным словам. Уладыка Павел падзякаваў айцу Георгію за цёплыя словы, павіншаваў духавенства і прыхаджан Петра-Паўлаўскага сабора з прастольным святам Кацярынінскага прыдзела і звярнуўся да багамольцаў са словам павучання.
Усім імянінніцам было абвешчана мнагалецце, і ўладыка Павел уручыў ім прасфоры і кветкі.
Уладыка Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- Епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел здзейсніў чын асвячэння падмурка храма-капліцы на месцы спачыну блажэннай Валянціны Мінскай
- Завяршыўся шасцідзённы велапрабег, прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 900-годдзю заснавання Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра
- Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы прыняў удзел ва ўрачыстасцях у гонар знойдзення пачэсных мошчаў прападобнага Сергія, ігумена Раданежскага, у Троіца-Сергіевай лаўры [+відэа]
- Архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан здзейсніў вялікае асвячэнне храма ў гонар вялікамучаніцы Марыны Антыяхійскай у горадзе Камянцы
- У Мінску адбылася прэзентацыя кнігі «Воіны духу» пра подзвіг святароў у гады Вялікай Айчыннай вайны
- На гарадскім бацькоўскім сходзе горада Мінска адбыўся паказ мастацка-дакументальнага фільма «Маміна пісьмо»
- Змяніўся графік працы царкоўнай лаўкі Мінскага епархіяльнага ўпраўлення: крама будзе адкрыта для пакупнікоў па суботах і нядзелях
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.