- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
У дзень памяці свяціцеля Георгія Магілёўскага Патрыяршы Экзарх узначаліў Літургію ў Спаса-Праабражэнскім саборы горада Магілёва
06 жніўня 20186 жніўня 2018 года, у дзень памяці свяціцеля Георгія Каніскага, архіепіскапа Магілёўскага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, архіепіскапы: Пінскі і Лунінецкі Сцяфан; Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній; Брэсцкі і Кобрынскі Іаан; Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан; епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід; епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін здзейснілі Бажэственную літургію ў Спаса-Праабражэнскім саборы горада Магілёва.
Архіерэям саслужылі кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч) і духавенства Магілёўскай епархіі.
Перад Бажэственнай літургіяй Патрыяршага Экзарха вітаў начальнік аддзела па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Іванавіч Савенка.
На ўрачыстасцях прысутнічаў начальнік галоўнага ўпраўлення па ідэалагічнай рабоце, культуры і справах моладзі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Андрэй Міхайлавіч Кунцэвіч і іншыя прадстаўнікі рэгіянальнай улады.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Наталлі Міхайлавай.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык сабора іерэй Мікалай Антонаў.
Па заамвоннай малітве Патрыяршы Экзарх, саслужачыя архіпастыры і святары здзейснілі слаўленне свята.
Па заканчэнні Бажэственнай літургіі мітрапаліта Паўла павітаў архіепіскап Сафроній. Мітрапаліт Павел падзякаваў уладыку Сафронію за цёплыя словы і ўсім архіпастырам за сумеснае служэнне ў кафедральным Праабражэнскім саборы. Саборнае служэнне архіпастыраў з'яўляецца сімвалам адзінай, святой, саборнай і апостальскай Царквы. Пасля гэтага Патрыяршы Экзарх звярнуўся да багамольцаў са словам павучання.
Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайнаў і даў усім архіпастырскае благаславенне.
Пасля богаслужэння на плошчы перад «домам Каніскага» — былой рэзідэнцыяй архіепіскапа Георгія — Патрыяршы Экзарх узначаліў святочны малебен і слаўленне свяціцелю Георгію.
Па заканчэнні богаслужэння мітрапаліт Павел звярнуўся да вернікаў з прывітальным словам. Уладыка Экзарх заклікаў усіх хрысціян захоўваць каштоўны дар — веру праваслаўную, якую так старанна прапаведаваў і абараняў свяціцель Георгій, і знаходзіцца адзін з адным у аднадумстве, згодзе, малітве і ў сапраўднай хрысціянскай любові.
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- Адышоў да Госпада духаўнік Віцебскай епархіі схіархімандрыт Амвросій (Фёдараў)
- Мітрапаліт Веніямін узначаліў прастольную ўрачыстасць храма святой роўнаапостальнай Марыі Магдаліны горада Мінска
- Патрыяршы Экзарх узначаліў прастольнае свята храме ў гонар прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага горада Мінска
- У Тураўскай епархіі прайшоў Летні злёт моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы
- 5-9 жніўня адбудзецца 120-кіламетровы хрэсны ход з Віцебска ў Смаленск да абраза Божай Маці, названай «Адзігітрыя»
- На тэлеканале «Беларусь 1» выйшла перадача «Адзін дзень», прысвечаная Жыровіцкаму мужчынскаму манастыру [+відэа]
- Епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел здзейсніў чын асвячэння падмурка храма-капліцы на месцы спачыну блажэннай Валянціны Мінскай
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.