У дзень памяці свяшчэннамучаніка Веніяміна, мітрапаліта Петраградскага, Патрыяршы Экзарх здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

13 жніўня 2021

top.jpg

13 жніўня 2021 года, у дзень памяці свяшчэннамучаніка Веніяміна, мітрапаліта Петраградскага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у саслужэнні архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя, архіепіскапа Магілёўскага і Мсціслаўскага Сафронія, архіепіскапа Брэсцкага і Кобрынскага Іаана, епіскапа Маладзечанскага і Стаўбцоўскага Паўла, епіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Антонія, епіскапа Лідскага і Смаргонскага Парфірыя здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Архіпастырам саслужылі свяшчэннаслужыцелі Беларускага Экзархату.

За богаслужэннем маліліся архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан, епіскап Светлагорскі Амвросій, вікарый Гомельскай епархіі, святары, манаскія асобы і ганаровыя госці.

Падчас набажэнства былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднай павевы.

Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Мікалай Аўсіевіч.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам рэгента Віталя Сабалеўскага.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў протаіерэй Уладзімір Увараў.

Пасля адпуста Бажэственнай літургіі Патрыяршы Экзарх, архіерэі і святары, якія саслужылі ім, здзейснілі слаўленне свяшчэннамучаніку Веніяміну, мітрапаліту Петраградскаму.

Затым архіепіскап Гурый зачытаў віншавальны адрас Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з нагоды дня тэзаімянін мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.

Далей было агучана віншаванне Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Уладыка Веніямін падзякаваў усім за віншаванні і звярнуўся да прысутных са словам настаўлення.

У завяршэнне Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў вернікам архіпастырскае благаславенне.

У дзень тэзаімянін Патрыяршага Экзарха павіншавалі старшыні сінадальных аддзелаў Беларускага Экзархату, кіраўнікі духоўных навучальных устаноў, благачынныя Мінскай епархіі, настаяцелі храмаў горада Мінска, дэлегацыі ад манастыроў, супрацоўнікі Мінскай епархіі, іншыя свецкія і духоўныя асобы.

Church.by

Фотарэпартаж