У дзень памяці роўнаапостальнага князя Уладзіміра Патрыяршы Экзарх узначаліў Літургію ва Ўладзімірскім храме горада Мінска

28 ліпеня 2018

top.jpg

28 ліпеня 2018 года, у суботу 9-й сядміцы пасля Пяцідзесятніцы, у дзень памяці роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме роўнаапостальнага князя Уладзіміра горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч), першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ протаіерэй Сергій Гардун, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў, настаяцель Князь-Уладзімірскага храма протаіерэй Сергій Белеўцаў, настаяцель храма свяціцеля Мікалая Японскага протаіерэй Павел Сярдзюк.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў протаіерэй Сергій Гардун.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор храма пад кіраўніцтвам Марыны Белеўцавай.

Па адпусце Бажэственнай літургіі мітрапаліт Павел абвясціў пасланне Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла і Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы ў сувязі з 1030-годдзем Хрышчэння Русі.

Пасля богаслужэння з прывітальным словам да Патрыяршага Экзарха звярнуўся настаяцель Князь-Уладзімірскага храма протаіерэй Сергій Белеўцаў.

Уладыка Павел падзякаваў айцу Сергію за словы вітання, павіншаваў прыхаджан і духавенства з прастольным і агульнацаркоўным святам і звярнуўся да багамольцаў са словам павучання.

Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн, удзяліў вернікам архіпастырскае благаславенне і на малітоўную памяць уручыў вернікам абразкі роўнаапостальнага князя Уладзіміра. Імяніннікам было абвешчана мнагалецце, пасля чаго ўладыка Павел уручыў ім прасфоры і кветкі.

Church.by 

Фотарэпартаж