У дзень памяці першамучаніка Сцяфана мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў саборным храме першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла горада Мінска

09 студзеня 2017

top.jpg9 студзеня, у дзень памяці першамучаніка і архідыякана Сцяфана, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў саборным храме першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: прадстаўнік Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі ў Беларускім Экзархаце архімандрыт Васіян (Змеяў); кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); настаяцель Петра-Паўлаўскага сабора протаіерэй Георгій Латушка; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; настаяцелі гарадскіх храмаў і духавенства Петра-Паўлаўскага храма.

Літургічныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Сяргея Бандаровіча.

Богаслужэнне наведаў начальнік установы адукацыі Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча Аляксандр Віктаравіч Навуменка.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў архімандрыт Васіян (Змеяў).

Па заамвонной малітве Патрыяршы Экзарх і саслужыўшыя яму святары здзейснілі слаўленне Ражджаству Хрыстову.

Уладыка Павел павіншаваў вернікаў і духавенства сабора са святам і звярнуўся да ўсіх са словам настаўлення. 

Church.by

Фотарэпартаж