У чацвер Светлай сядміцы мітрапаліт Павел узначаліў Літургію ў Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры горада Полацка

02 мая 2019

top.jpg

2 мая 2019 года, у чацвер Светлага тыдня, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у саслужэнні архіепіскапа Полацкага і Глыбоцкага Феадосія здзейсніў Бажэственную літургію і пасхальны хрэсны ход у Крыжаўздзвіжанскім саборы Спаса-Еўфрасіннеўскага стаўрапігіяльнага жаночага манастыра горада Полацка.

Архіпастырам саслужылі: сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў, сакратар Полацкай епархіі протаіерэй Аляксандр Пятліцкі і клірыкі Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра.

За святочным богаслужэннем маліўся старшыня Полацкага раённага выканаўчага камітэта Мікалай Мікалаевіч Шаўчук.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор сясцёр абіцелі пад кіраваннем манахіні Фяўроніі (Бармічовай).

Пропаведзь па запрычасным вершы прамовіў архімандрыт Нікадзім (Генералаў).

Па заканчэнні богаслужэння Патрыяршы Экзарх звярнуўся да духавенства, насельніц і прыхаджан манастыра са словам павучання.

Мітрапаліт Павел павіншаваў сясцёр абіцелі і прыхаджан са святам Пасхі, прычаснікаў — з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн, а затым падаў архіпастырскае благаславенне. Усім, хто маліўся ў храме, уладыка Экзарх уручыў велікодныя яйкі.

Пасля богаслужэння Патрыяршы Экзарх наведаў нямоглых сясцёр абіцелі, якія не змаглі прысутнічаць на Бажэственнай літургіі, павіншаваў іх са светлым святам Уваскрасення Хрыстовага і ўручыў ім велікодныя яйкі і салодкія гасцінцы.

Church.by

Фотарэпартаж