У Белдзяржфілармоніі адбудзецца Калядны вечар Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра

14 студзеня 2019

vecher-2019.jpg

Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, 17 студзеня 2019 года ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца Калядны вечар Міжнароднага грамадскага аб'яднання «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла».

Калядны вечар з'яўляецца штогадовым царкоўна-грамадскім мерапрыемствам, якія праводзяцца МГА «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла» ў дні Святак.

Правядзенне вечара ўзначаліць мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, рэктар Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Ва ўрачыстым сходзе прымуць удзел прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі, іншых міністэрстваў і ведамстваў Беларусі, дыпламатычнага корпуса, а таксама рэктары ВНУ і кіраўнікі ўстаноў адукацыі горада Мінска.

Традыцыйна на вечарыне будуць уручаны дзве Калядныя прэміі Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра «За асаблівы ўклад у справу хрысціянскай асветы і адукацыі, дбайнае служэнне Царкве Хрыстовай у справе выхавання моладзі, уклад у развіццё тэалагічнай адукацыі».

Завершыцца Калядны вечар канцэртнай праграмай «Музычнае прынашэнне», арганізаванай сумесна з Беларускім саюзам музычных дзеячаў. У канцэрце прымуць удзел: заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла імя Р. Шырмы пад кіраўніцтвам Вольгі Янум; літургічны хор «Голас душы» касцёла святых Сымона і Алены горада Мінска пад кіраўніцтвам Таццяны Гажэўскай; узорны дзіцячы хор «Спяваючыя музыканты» Рэспубліканскай гімназіі-каледжа Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі пад кіраўніцтвам Алы Мазуравай; дзіцячы хор Лізавецінскага манастыра горада Мінска пад кіраваннем Марыі Бахвалавай.

Праграма Каляднага вечара:

17.00 — Урачыстае частка. Прывітальныя словы

17.30 — Уручэнне Калядных прэмій Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра

18.00 — Калядны канцэрт

Тэлефоны для даведак:

+375 29 113-80-24 (viber)

+375 29 507-55-05

+375 29 699 32 00

Хрысціянскі адукацыйны цэнтр / Church.by