Настаўнікі гродзенскіх школ наведалі лекцыю «Значэнне Полацкага царкоўнага сабора 1839 года для канфесійнай гісторыі Беларусі»

29 кастрычніка 2019

top.jpg

У актавай зале Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна адбылася лекцыя прафесара Мінскай духоўнай акадэміі, першага прарэктара Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта протаіерэя Сергія Гардуна «Значэнне Полацкага царкоўнага сабора 1839 года для канфесійнай гісторыі Беларусі».

Лекцыя прайшла ў рамках Года памяці Полацкага аб'яднальнага Сабора 1839 года і ў адпаведнасці з планам мерапрыемстваў Гродзенскай епархіі, прысвечаных 180-годдзю Полацкаму аб'яднальнаму Сабору.

Слухачамі лекцыі сталі настаўнікі гарадзенскіх школ — адказныя за супрацоўніцтва з Беларускай Праваслаўнай Царквой у дзяржаўных установах адукацыі, выкладчыкі гісторыі і грамадазнаўства, беларускай мовы і літаратуры.

Айцец Сергій распавёў пра прычыны Берасцейскай царкоўнай уніі 1596 года і наступствах яе прыняцця для праваслаўнага насельніцтва Вялікага княства Літоўскага, становішча ўніяцкай царквы на беларускіх землях у Рэчы Паспалітай і да пачатку XIX стагоддзя ў Расійскай імперыі, матывах мітрапаліта Іосіфа (Сямашкі) і яго паплечнікаў, якія сталі ініцыятарамі Полацкага аб'яднаўчага Сабора ў 1839 годзе, абставіны падрыхтоўкі і правядзення Сабора.

Лектар адзначыў, што па выніках сабора з Праваслаўнай Царквой уз'ядналіся 3 епіскапы, звыш 1700 святароў, больш за 200 манахаў, 1227 парафій з 1 600 000 вернікамі. Найбольшае значэнне Полацкі Сабор мае для сучаснай Беларускай Праваслаўнай Царквы, духоўна-культурнага і нацыянальнага станаўлення беларускага народа, бо з 1 600 000 уніятаў 1 500 000, якія ўз'ядналіся з Праваслаўем у 1839 годзе, былі беларусамі.

У пачатку XXI стагоддзя ў Рэспубліцы Беларусь каля 80% вернікаў адносяць сябе да Праваслаўнай Царквы выключна дзякуючы падзеям, звязаных з падрыхтоўкай і ажыццяўленнем Полацкага сабора, а таксама з далейшай інтэграцыяй былых уніятаў у лона Праваслаўнай Царквы.

Гродзенская епархія / Church.by