Традыцыйны баль праваслаўнай моладзі пройдзе ў Бабруйску 15 лютага

13 лютага 2019

51445351-dancing.jpg

У свята Стрэчання Гасподняга адзначаецца Сусьветны дзень праваслаўнай моладзі. У наступныя дні ў Бабруйску чакаецца шэраг важных моладзевых мерапрыемстваў:

- 15.02.19, пятніца, 10: 00 — архіерэйская служба ў Пакроўскім храме пры Цэнтры падтрымкі сям'і і мацярынства «Пакрова» (вул. Спартакаўская, 1А). Па завяршэнні службы — фуршэт і гутарка з епіскапам Бабруйскім і Быхаўскім Серафімам. На богаслужэнне запрашаюцца ўсе жадаючыя.

- У гэты ж дзень у Палацы мастацтваў горада Бабруйска адбудзецца баль праваслаўнай моладзі. Час правядзення балю: з 17:00 да 20:00.

- 16.02.19, субота — форум моладзі «Сэнс. Жыццё. Будучыня» ў цэнтры «Пакровы». Чакаецца каля 100 удзельнікаў з ліку старшакласнікаў школ і навучэнцаў каледжаў. Пачатак працы форуму ў 11:00.

- 17.02.19, нядзеля — сустрэча з Рыгорам Сайфуліным, моладзевым лідарам і кіраўніком праграмы «Каханне. Сям'я. Шчасце» ў «Цэнтры Пакровы». Трэнінг у сферы моладзевага лідарства. Арыенціровачны час пачатку — а 9:30.

Бабруйская епархія / Church.by