Свята-Троіцкі прыход у Бараўлянах дапамог закупіць дэзінфікцыйныя сродкі для маламаёмных мінчан

09 мая 2020

top.jpg

Прыходу храма ў гонар Святой Жыццепачатнай Троіцы пасёлка Бараўляны вынесена падзяка ад тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Цэнтральнага раёна горада Мінска за ахвяраванні прыхаджан на дабрачынныя мэты.

Дзякуючы дапамозе вернікаў будуць набыты сродкі індывідуальнай абароны і сродкі санітарнай апрацоўкі для маламаёмных і маючых патрэбу жыхароў раёна.

Пра гэта гаворыцца ў падзячным лісце за подпісам дырэктара ТЦСАН І. В. Герасімавай, адрасаваным настаяцелю прыхода протаіерэю Андрэю Круцялеву.

Church.by