- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
Святары здзейснілі аўтамабільны хрэсны ход вакол Оршы з малітвай аб збаўленні ад эпідэміі
08 красавіка 2020Незадоўга да гэтага ў саборы Нараджэння Прасвятой Багародзіцы быў адслужаны малебен з асаблівымі прашэннямі і малітвай аб вызваленні ад шкоднаснай пошасці, які ўзначаліў старэйшы благачынны Аршанскай акругі протаіерэй Валерый Сярко.
Да сумеснай малітвы, а затым і да аўтамабільнага хрэснага ходу далучыліся благачынны Цэнтральнай акругі іерэй Дзімітрый Савушкін, благачынны Чыгуначнай акругі іерэй Вячаслаў Енухаў і клірыкі храма Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы іерэй Алег Семянько і дыякан Раман Печанкоў. Удзельнікаў малітоўнага аб'езду суправаджаў аўтамабіль ДАІ.
Тэрыторыю горада аб'язджалі з шануемым абразом Аршанскай іконы Божай Маці, абразамі свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага, велікамучаніка і цаліцеля Панцеляімана і іншымі праваслаўнымі святынямі.
Аўтамабільны хрэсны ход праходзіў па маршруце Брылі-Межава-Барань-Панізоўе, што дазволіла сімвалічна заключыць горад у духоўнае «кольца». На шляху святары спыняліся каля паклонных крыжоў, устаноўленых на ўездах у населеныя пункты, узносілі малітву аб спыненні эпідэміі, ахіналі Аршанскую зямлю з чатырох бакоў крыжам і акраплялі святой вадой.
Падобныя малітоўныя аб'езды прайшлі таксама ў горадзе Барань і гарадскім пасёлку Копысь.
Настаяцель храма Праабражэння Гасподняга ў Барані іерэй Вадзім Котаў аб'ехаў тэрыторыю горада з абразом Божай Маці «Аршанская» і абразом свяціцеля Філарэта Маскоўскага. Асаблівая малітва была здзейснена на тэрыторыі гарадской бальніцы № 3, дзе знаходзіцца інфекцыйнае аддзяленне.
Удзельнікі аўтамабільнага хрэснага ходу ў Копысі ўзялі з сабой у аб'езд іконы, якія асабліва шануюцца ў мясцовым прыходзе храма Праабражэння Гасподняга. Сярод гэтых святынь, як распавёў настаяцель храма протаіерэй Сергій Вараб'ёў, — двухбаковы абраз XIX стагоддзя мучаніцы Параскевы Пятніцы і Пакрова Божай Маці, а таксама іконы Прасвятой Багародзіцы «Знаменне» і «Іверская».
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- Адышоў да Госпада духаўнік Віцебскай епархіі схіархімандрыт Амвросій (Фёдараў)
- Мітрапаліт Веніямін узначаліў прастольную ўрачыстасць храма святой роўнаапостальнай Марыі Магдаліны горада Мінска
- Патрыяршы Экзарх узначаліў прастольнае свята храме ў гонар прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага горада Мінска
- У Тураўскай епархіі прайшоў Летні злёт моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы
- 5-9 жніўня адбудзецца 120-кіламетровы хрэсны ход з Віцебска ў Смаленск да абраза Божай Маці, названай «Адзігітрыя»
- На тэлеканале «Беларусь 1» выйшла перадача «Адзін дзень», прысвечаная Жыровіцкаму мужчынскаму манастыру [+відэа]
- Епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел здзейсніў чын асвячэння падмурка храма-капліцы на месцы спачыну блажэннай Валянціны Мінскай
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.