Стагоддзе з дня пакутніцкай смерці свяшчэннамучаніка Канстанціна Жданава адзначаць у Полацкай епархіі

10 красавіка 2019

top.jpgПа благаславенню архіепіскапа Полацкага і Глыбоцкага Феадосія на тэрыторыі Полацкай епархіі з 29 красавіка па 16 мая пройдуць урачыстасці, прысвечаныя ўшанаванню памяці подзвігу свяшчэннамучаніка Канстанціна Жданава, прасвітара Шаркаўшчынскага (1875 — 1919)..

ЖЫЦІЕ СВЯШЧЭННАМУЧАНІКА КАНСТАНЦІНА ЖДАНАВА

29 красавіка. Дзень пакутніцкай смерці святога. У гэты дзень у гарадскім пасёлку Шаркаўшчына ў храме Успення Прасвятой Багародзіцы і храме іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» пройдуць богаслужэнні (9:00 — Гадзіны. Бажэственная літургія). З кожнага храма выйдзе хрэсны ход да помніка свяшчэннамучаніка Канстанціна, дзе адбудзецца малебен.

10 мая. У раённым доме культуры гарадскога пасёлка Шаркаўшчына пройдуць святочны канцэрт і выстава, прысвечаныя памяці свяшчэннамучаніка Канстанціна Жданава. Пачатак а 14:00.

14-15 мая. Пешы хрэсны ход па маршруце: Шаркаўшчына — Дзісна.

16 мая. Горад Дзісна. Храм Уваскрасення Хрыстовага. Саборнае богаслужэнне духавенства Полацкай епархіі. 9:00 — Гадзіны. Бажэственная літургія.

4 чэрвеня. Дзень кананізацыі свяшчэннамучаніка Канстанціна. Горад Дзісна. Храм Уваскрасення Хрыстовага. Саборнае богаслужэнне. 9:00 — Гадзіны. Бажэственная літургія.

20 жніўня. Дзень знойдзення мошчаў свяшчэннамучаніка Канстанціна. Горад Дзісна. Храм іконы Божай Маці «Адзігітрыя». 9:00 — Гадзіны. Бажэственная літургія.

Праграма хрэснага ходу:

14 мая (аўторак)

Гарадскі пасёлак Шаркаўшчына. Храм Успення Прасвятой Багародзіцы. Урачысты пачатак хрэснага ходу.

8:00 — збор удзельнікаў хрэснага ходу і малебен.

09:00 — Пачатак хрэснага ходу.

14:00 — вёска Германавічы. Прыпынак каля храма свяціцеля Мікалая Цудатворца. Малебен. Трапеза.

18:00 — Прыбыццё ў вёску Ямна. Храм прападобнага Серафіма Сароўскага. Трапеза. Вячэрняе правіла. Начлег.

15 мая (серада)

7:30 — ранішнія малітвы. Трапеза. Працяг хрэснага ходу.

10:00 — вёска Сцяфанпаль. Кароткі малебен прападобнаму Серафіму Сароўскаму каля разбуранага храма.

13:00 — вёска Сіцькава. Прыпынак каля капліцы свяціцеля Мікалая Цудатворца. Трапеза.

16:00 — горад Дзісна. Прыбыццё хрэснага ходу. Удзел у вячэрнім богаслужэнні. Трапеза. Начлег.

16 мая (чацвер)

9:00 — Гадзіны. Бажэственная літургія. Саборная служба духавенства Полацкай епархіі ў гонар стагоддзя мучаніцкага скону свяшчэннамучаніка Канстанціна. Трапеза. Ад'езд.

Адказны за правядзенне хрэснага ходу — протаіерэй Мікалай Войтаў: +375-29-582-21-80 (МТС).

Жадаючыя ісці хрэсным ходам могуць запісацца па тэлефоне: + 375-29-819-15-53 (Віктар Фёдаравіч).

Полацкая епархія / Church.by