- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
Адбыўся візіт Патрыяршага Экзарха ў Слуцкую епархію
05 красавіка 20205 красавіка 2020 года, у Нядзелю 5-ю Вялікага посту, прападобнай Марыі Егіпецкай, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у саслужэнні епіскапа Слуцкага і Салігорскага Антонія здзейсніў Бажэственную літургію свяціцеля Васілія Вялікага ў храме ў гонар прападобнага Паісія Святагорца горада Слуцка.
Архіпастырам саслужылі: настаяцель храма іераманах Арсеній (Канышка), клірыкі епархіі і запрошаныя госці ў свяшчэнным сане.
Пасля патроенай екценні Патрыяршы Экзарх зачытаў малітву аб міры на Украіне, а затым узнёс малітву аб збаўленні ад каронавіруснай інфекцыі.
На богаслужэнні прысутнічалі: намеснік старшыні Слуцкага раённага выканаўчага камітэта Наталля Вікенцьеўна Чарнушэвіч і іншыя высокія госці.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў благачынны Слуцкай царкоўнай акругі протаіерэй Ігар Штэпа.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор Міхайлаўскага кафедральнага сабора горада Слуцка пад кіраўніцтвам Паўла Штэпы.
Пасля заамвоннай малітвы архіерэі і саслужачыя ім святары здзейснілі чын слаўлення святу.
Па заканчэнні богаслужэння з прывітальным словам да Патрыяршага Экзарха звярнуўся епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній. Уладыка Антоній падзякаваў Патрыяршаму Экзарху за сумесную малітву.
Уладыка Экзарх падзякаваў епіскапу Антонію за цёплыя словы, павіншаваў прыхаджан і духавенства храма са святам і звярнуўся да багамольцаў са словам павучання.
Затым ўладыка Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.
У завяршэнне богаслужэння архіпастыры здзейснілі закладку памятнай граматы ў падмурак будуемага епархіяльнага ўпраўлення, а затым асвячэнне званоў для званіцы храма.
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- Епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел здзейсніў чын асвячэння падмурка храма-капліцы на месцы спачыну блажэннай Валянціны Мінскай
- Завяршыўся шасцідзённы велапрабег, прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 900-годдзю заснавання Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра
- Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы прыняў удзел ва ўрачыстасцях у гонар знойдзення пачэсных мошчаў прападобнага Сергія, ігумена Раданежскага, у Троіца-Сергіевай лаўры [+відэа]
- Архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан здзейсніў вялікае асвячэнне храма ў гонар вялікамучаніцы Марыны Антыяхійскай у горадзе Камянцы
- У Мінску адбылася прэзентацыя кнігі «Воіны духу» пра подзвіг святароў у гады Вялікай Айчыннай вайны
- На гарадскім бацькоўскім сходзе горада Мінска адбыўся паказ мастацка-дакументальнага фільма «Маміна пісьмо»
- Змяніўся графік працы царкоўнай лаўкі Мінскага епархіяльнага ўпраўлення: крама будзе адкрыта для пакупнікоў па суботах і нядзелях
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.