Адбыўся сход адказных за сацыяльнае служэнне ў благачыннях Мінскай епархіі

15 снежня 2018

top.jpg

Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, 13 снежня 2018 года адбыўся сход адказных за сацыяльнае служэнне ў благачыннях Мінскай епархіі.

Сход узначаліў старшыня Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы, в. а. кіраўніка сацыяльнага аддзела Мінскай епархіі протаіерэй Кірыл Шолкаў.

Адкрываючы сход, айцец Кірыл павіншаваў усіх прысутных з днём памяці апостала Андрэя Першазванага.

Затым была прадстаўленая справаздача аб стане спраў у сферы сацыяльнага служэння Мінскай епархіі па стане на снежань 2018 года, агучаны першарадныя задачы, якія стаяць перад благачыннямі.

Протаіерэй Кірыл Шолкаў нагадаў аб падпісанні ў межах Чацвёртых Беларуских Калядных Чытанняў абноўленай праграмы супрацоўніцтва Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквы, а таксама праграмы супрацоўніцтва на 2019-2022 гады Камітэта аховы здароўя Мінгарвыканкама і Беларускай Праваслаўнай Царквы па пытаннях дапамогі анкалагічным пацыентам.

Важным новаўвядзеннем праграмы стала пастанова праводзіць 4 лютага, у Міжнародны дзень барацьбы супраць рака, малебнаў аб здароўі анкалагічных пацыентаў ва ўсіх храмах Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Выканаўчы сакратар Саюза сястрыцтваў міласэрнасці (ССМ) Алена Яўгенаўна Зянкевіч распавяла аб выніках ўрачыстага Агульнага сходу ССМа таксама аб нарматыўнай базе па сацыяльнаму служэнню.

 

Завяршыўся сход кароткімі дакладамі адказных за сацыяльную працу ў благачыннях. 

Church.by