Адбылося першае ў новым годзе пасяджэнне Вучонага савета Мінскай духоўнай семінарыі

06 студзеня 2019

top.jpg

3 студзеня 2019 года ў Мінскай духоўнай семінарыі прайшло пасяджэнне Вучонага савета, якое ўзначаліў рэктар архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый. У ходзе пасяджэння былі падведзены вынікі першага семестра 2018/2019 навучальнага года і разгледжаны бягучыя пытанні.

Аб выніках паспяховасці і паводзінах студэнтаў багаслоўска-пастырскага аддзялення семінарыі дзённай формы навучання ў першым семестры 2018/2019 навучальнага года паведаміў першы прарэктар протаіерэй Андрэй Цыгель.

Прарэктар па выхаваўчай рабоце, загадчык аддзялення завочнага навучання протаіерэй Віктар Васілевіч выступіў з дакладам аб выніках паспяховасці і дысцыпліны студэнтаў багаслоўска-пастырскага і багаслоўска-педагагічнага аддзяленняў семінарыі завочнай формы навучання ў першым семестры 2018/2019 навучальнага года.

Далей прарэктар па навуковай рабоце Мінскіх духоўных акадэміі і семінарыі дацэнт А. В. Слесараў прадставіў даклад аб навуковай рабоце Мінскай духоўнай семінарыі ў першым семестры 2018/2019 навучальнага года.

Даклады аб выніках паспяховасці і паводзінах студэнтаў рэгенцкага і іканапіснага аддзяленняў у першым семестры 2018/2019 навучальнага года прадставілі загадчыкі аддзяленнямі Н. У. Цыгель і манахіня Варсанофія (Талатай).

Справаздачны даклад аб музейнай працы Мінскай духоўнай семінарыі ў 2018 годзе прадставіў загадчык семінарскага царкоўна-археалагічнага музея дацэнт А. В. Слесараў.

 

Таксама падчас Вучонага савета былі зацверджаны расклад заняткаў у другім семестры 2018/2019 навучальнага года і спіс асабістага саставу Мінскай духоўнай семінарыі.

 

Аб рашэннях Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы і Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы ў сувязі з антыкананічнымі дзеяннямі Канстанцінопальскага Патрыярхату на тэрыторыі Украіны паведаміў рэктар Мінскай духоўнай семінарыі архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый.

 

З дакладам «Аб прычынах спынення царкоўных зносін Рускай Праваслаўнай Царквы і Канстанцінопальскага Патрыярхату і сучасным становішчы спраў у сувязі з антыкананічнымі дзеяннямі Канстанцінопальскага Патрыярхату на тэрыторыі Украіны» выступіў дацэнт А. В. Слесараў.

 

Па выніках праведзеных дакладаў Вучоны савет Мінскай духоўнай семінарыі прыняў рэзалюцыю адносна падтрымкі пазіцыі свяшчэннаначалля Рускай Праваслаўнай Царквы ў сувязі з замахам Канстанцінопальскага Патрыярхату на кананічную тэрыторыю Украінскай Праваслаўнай Царквы Маскоўскага Патрыярхату.

 

Завяршылася пасяджэнне Вучонага савета разглядам прашэнняў і бягучых пытанняў.

МінДС / Church.by