- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
Памёр прафесар Ульрых Луц — самы вядомы ў свеце даследчык Евангелля паводле Матфея
28 кастрычніка 2019Пасля працяглай хваробы памёр адзін з выдатных даследчыкаў Свяшчэннага Пісання Новага Запавету, прафесар Бернскага ўніверсітэта доктар Ульрых Луц.
Ульрых Луц нарадзіўся 23 люты 1938 года ў горадзе Мэнендорф (Швейцарыя). Вывучаў багаслоўе ў Цюрыху, Гётынгене і Базелі, дзе яго выкладчыкамі былі Г. Концэльман, А. Швейцэр і Г. Эбэлінг. У 1970-1971 гадах выкладаў у Міжнародным хрысціянскім інстытуце ў Токіё, з 1972 па 1980 гадах быў прафесарам Новага Запавету ў Гётынгене, пасля чаго выкладаў ва ўніверсітэце горада Берн (Швейцарыя). З'яўляўся самым вядомым даследчыкам Евангелля паводле Матфея.
На працягу многіх гадоў, з 1998 года, прафесар доктар Ульрых Луц актыўна працаваў у Міжнародным таварыстве даследчыкаў Новага Запавету (SNTS), узначальваючы яго Усходнееўрапейскую камісію.
У бытнасць прэзідэнтам SNTS, а таксама старшынёй Усходнееўрапейскай камісіі, Ульрых Луц надаваў вялікую ўвагу развіццю багаслоўскай адукацыі ў краінах Усходняй Еўропы. Яго стараннямі былі створаны біблейскія бібліятэкі ў Санкт-Пецярбургу і Сафіі, істотна папоўнены біблейскай літаратурай фонды багаслоўскіх бібліятэк у Бялградзе і Мінску.
Прафесар Ульрых Луц двойчы бываў у Беларусі — у свой першы прыезд у лютым 2006 года ён пазнаёміўся з жыццём Інстытута тэалогіі БДУ і Мінскіх духоўных школ, прыняў удзел у закладцы капсулы ў падмурак будынка Мінскай духоўнай акадэміі, які будаваўся, выступіў з лекцыямі ў Мінскай духоўнай семінарыі, Інстытуце тэалогіі, на факультэце міжнародных адносін БДУ і сталічнай гімназіі № 11. Другі раз прафесар Луц быў у Мінску ў якасці саарганізатара Пятага Усходнееўрапейскага сімпозіума даследчыкаў Новага Запавету «Евангельскія вобразы Госпада Іісуса Хрыста ў царкоўнай традыцыі і біблейскай навуцы», які адбыўся ў верасні 2010 года.
Сёння дзякуючы працам прафесара доктара Ульрыха Луца бібліятэка Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра і Інстытута тэалогіі валодае ўнікальнымі выданнямі, прысвечанымі найноўшым даследаваннямі ў галіне біблістыкі. У яго асобе заўсёды здзіўлялі неабыякавасць і невычэрпны энтузіязм навукоўца, які ён умеў перадаваць усім, хто з ім меў зносіны.
Хрысціянскі адукацыйны цэнтр / Church.by
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- У Мінску адбыўся міжрэлігійны семінар на тэму «"Адкрытыя праблемы" этыкі ў душапастырскай працы»
- У Мінску адбыўся міжрэлігійны семінар «Уклад рэлігій у экалагічную асвету ў сям'і і школе. Крок за крокам»
- Міжканфесійны круглы стол «Адзіны шлях да міру і стварэння» прайшоў у Мінску
- Кіраўнікі і прадстаўнікі традыцыйных канфесій Беларусі падпісалі зварот аб міры
- Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы сустрэўся з Апостальскім нунцыем у Рэспубліцы Беларусь
- Мітрапаліт Веніямін прыняў удзел у прэзентацыі кнігі Армэна Сардарава «Храм. Традыцыі сусветнай і беларускай архітэктуры»
- У Мінску адбыўся міжрэлігійны семинар «Рэлігіі і новыя формы духоўна-маральнага выхавання дзяцей і моладзі»
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.