Сінадальная камісія па пытаннях сям'і ажыццяўляе бязвыплатнае кансультаванне

22 студзеня 2020

top.jpg

Супрацоўнікі Сінадальнай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства аказваюць бязвыплатную юрыдычную, псіхалагічную і духоўную дапамогу сем'ям у крызіснай сітуацыі, а таксама дапамогу дзіцячымі рэчамі (каляскі, ложачкі, адзенне і інш.).

Запіс на прыём па тэлефонах: +375 29 270 17 01, +375 44 570 17 01, адказны сакратар камісіі Кацярына Аляксандраўна Бутрым.

Сінадальная камісія па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства створана ў снежні 2016 года з мэтай сістэматызацыі і ўдасканалення царкоўнай працы па пераадоленню крызісу сямейных каштоўнасцяў, абароне мацярынства і дзяцінства, пропаведзі хрысціянскіх ідэалаў шлюбу.

Старшыня камісіі — настаяцель прыхода ў гонар свяціцеля Мікалая Японскага ў горадзе Мінску протаіерэй Павел Сярдзюк.

Камісія размешчана ў будынку Мінскай духоўнай акадэміі (вул. Зыбіцкая, 27, ст. м. Няміга).

Church.by