Навігатар: Навіны / Анонсы / Епархіі

Сінадальная камісія Беларускай Праваслаўнай Царквы па пытаннях сям'і правядзе семінар для бацькоў

18 верасня 2019

top.jpg

Сінадальная камісія Беларускай Праваслаўнай Царквы па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства і МГДА «Матуля» 1 кастрычніка 2019 года правядуць практычны семінар «Цяжкі ўзрост. Духоўная, псіхалагічная і юрыдычная дапамога бацькам».

Вядучыя семінара:

  • іераманах Агапій (Голуб), супрацоўнік Цэнтра рэабілітацыі для нарказалежных «Анастасіс» пры Успенскім Жыровіцкім манастыры, адказны за работу з алкаголе- і нарказалежнымі
  • Ганна Меляшэвіч, практыкуючы дзіцячы, сямейны псіхолаг, член таварыства псіхолагаў і псіхатэрапеўтаў «Гештальт-падыход», акрэдытаваны гештальт-тэрапеўт Маскоўскага гештальт-інстытута (МГІ), вядучая груп, супервізар, псіхолаг МГДА «Матуля», мама пецярых дзяцей
  • Кацярына Бутрым, адказны сакратар Сінадальнай камісіі БПЦ па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства, юрыст МГДА «Матуля», мама траіх дзяцей.
    Іераманах Агапій раскажа аб духоўнай дапамозе сем'ям у складаных сітуацыях.

Псіхолаг Ганна Меляшэвіч дапаможа:
1. Зразумець: змены, якія адбываюцца з вашым дзіцем — цела, паводзіны, эмоцыі.
2. Даведацца:
- Як гаварыць з падлеткам, каб быць пачутым;
- Як паводзіць сябе, калі ў дзіцяці з'явіліся «не тыя» сябры;
- Як быць важным і патрэбным вашаму дзіцяці;
- Як можна бяспечна даць яму свабоду;
- Як паводзіць сябе ў канфлікце з падлеткам.

Юрыст Кацярына Бутрым акажа прававую падтрымку бацькам. Будуць разгледжаны наступныя тэмы:
- Умовы наступлення дэвіянтных паводзін;
- Абставіны, якія спрыяюць здзяйсненню правапарушэння (ролю і ступень уплыву асяроддзя, у якім знаходзіцца падлетак);
- Прафілактыка правапарушэнняў у асяроддзі непаўналетніх;
- Прававыя аспекты ранняга мацярынства;
- Прафілактыка гвалту;
- Бяспечныя паводзіны ў сетцы Інтэрнэт.

Месца: Мінская духоўная акадэмія (вул. Зыбіцкая 27, метро «Няміга»).

Час: 18:30.

Атрымаць падрабязную інфармацыю па ўмовах удзелу і запісацца на семінар можна па тэлефоне +375 44 551 38 61 — Кацярына.

Church.by