- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
Рэгіянальны этап Калядных чытанняў адбыўся ў Пінскай епархіі
15 лістапада 201815 лістапада ў Пінску адбыўся рэгіянальны этап Калядных чытанняў - Свята-Макарыеўскія адукацыйныя чытанні «Моладзь: свабода і адказнасць». Арганізатарамі канферэнцыі выступілі епархіяльны аддзел рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі, Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Пінскага гарвыканкама, а таксама Палескі дзяржуніверсітэт, на базе якога і прайшоў форум.
Чытанні сталі пляцоўкай для зносін прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, святароў, навуковых работнікаў, студэнтаў і аспірантаў, дзеячаў культуры, педагогаў устаноў адукацыі ўсіх узроўняў — ад дашкольнай да вышэйшай.
У праграму работы чытанняў увайшлі тэарэтыка-практычны семінар «Роля ўстаноў адукацыі ў духоўным станаўленні асобы» і дзве секцыі, адна з іх — для студэнтаў, ліцэістаў і школьнікаў.
У якасці напрамкаў працы чытанняў былі заяўлены:
-
Каштоўнасныя падставы моладзевай культуры ў сучасных умовах: Праблемы і перспектывы;
-
Хрысціянскія каштоўнасці ў жыцці сучаснай моладзі;
-
Моладзь і сям'я;
-
Псіхалогія і Праваслаўе;
-
Хрысціянскія каштоўнасці і глабальная медыяпрастора;
-
Хрысціянскія духоўна-маральныя каштоўнасці ў сістэме сучаснай адукацыі;
-
Хрысціянства і сучасная моладзевая культура;
-
Роля нацыянальнай літаратуры ў фарміраванні маральных каштоўнасцяў народа;
-
Партрэт сучаснага грэхападзення;
-
Хрысціянскія каштоўнасці як апора моладзі ў спазнанні свету і самаідэнтыфікацыі;
-
Абарона навакольнага асяроддзя як захаванне Божага стварэння.
Пленарнае пасяджэнне чытанняў адкрыла дакладам «Моладзь: свабода і адказнасць» кандыдат медыцынскіх навук, прарэктар ПалесДУ Святлана Уласава. Далей выступілі доктар тэалогіі, дацэнт Мінскай духоўнай акадэміі, старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай Праваслаўнай царквы протаіерэй Сергій Лепін («Выбар і свабода: багаслоўе і пошук натуральных пачаткаў»), кандыдат педагагічных навук, дацэнт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта Любоў Макарава («Роля ўніверсітэцкай адукацыі ў духоўным станаўленні асобы»), кандыдат багаслоўя, выкладчык Мінскіх духоўных акадэміі і семінарыі протадыякан Павел Бубноў («Ад абмежаванняў да свабоднай адказнасці: вектар выхавання асобы ў праваслаўнай духоўнай традыцыі»).
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- На тэлеканале «Беларусь 1» выйшла перадача «Адзін дзень», прысвечаная Жыровіцкаму мужчынскаму манастыру [+відэа]
- Епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел здзейсніў чын асвячэння падмурка храма-капліцы на месцы спачыну блажэннай Валянціны Мінскай
- У Нясвіжскім замку прайшоў Міжнародны фестываль хрысціянскага мастацтва «Нясвіж Хрыстоў запрашае» [+відэа]
- Завяршыўся шасцідзённы велапрабег, прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 900-годдзю заснавання Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра
- Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы прыняў удзел ва ўрачыстасцях у гонар знойдзення пачэсных мошчаў прападобнага Сергія, ігумена Раданежскага, у Троіца-Сергіевай лаўры [+відэа]
- Пабачыла свет кніга «Гістарычнае апісанне Полацкай епархіі і ўсіх манастыроў, якія ў гэтай епархіі знаходзяцца»
- Архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан здзейсніў вялікае асвячэнне храма ў гонар вялікамучаніцы Марыны Антыяхійскай у горадзе Камянцы
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.