Прыход іконы Божай Маці «Усецарыца» ў Мінску запрашае ўсіх жадаючых на сустрэчу з архімандрытам Платонам (Ігумнавым)

12 сакавіка 2018

img.jpg

У сераду 14 сакавіка ў храме іконы Божай Маці «Усецарыца» (Мінск, вул. Грушаўская, 50) адбудзецца сустрэча з архімандрытам Платонам (Ігумнавым), прафесарам Маскоўскай духоўнай акадэміі, доктарам багаслоўя.

Ва ўсіх прысутных будзе ўнікальная магчымасць выслухаць даклад на тэму «Рэлігія і маральнасць», а затым задаць усе пытанні, якія цікавяць. Уваход вольны!

Пачатак сустрэчы ў 18:00.

Храм іконы Божай Маці «Усецарыца» / Church.by