Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя з днём нараджэння

31 мая 2021

top.jpg

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя з днём нараджэння.

«Ваша плённае і шматграннае архіерэйскае служэнне — яскравы прыклад адданасці абранаму шляху і нястомнай працы, накіраванай на адраджэнне і ўмацаванне Праваслаўя. Вашы малітвы дапамагаюць людзям знаходзіць сілу духу і імкнуцца да новых здзяйсненняў», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама падкрэсліў: «За доўгія гады стваральных спраў і важных пачынанняў Вы набылі заслужаны аўтарытэт, сталі добрым пастырам і настаўнікам не толькі для міран, але і для многіх святароў. З'яўляючыся настаяцелем Жыровіцкага манастыра, адной з жамчужын Беларускай зямлі, Вы ўнеслі неацэнны ўклад у станаўленне гэтага цэнтра праваслаўнай адукацыі, развіццё дзяржаўна-царкоўных адносін па пытаннях выхавання моладзі, дабрачыннай і сацыяльнай працы».

«Прыміце, Ваша Высокапраасвяшчэнства, самыя шчырыя пажаданні моцы цялесных і духоўных сіл, дапамогі Божай у добрых справах. Няхай вашымі малітвамі і ў далейшым памнажаецца духоўнае багацце нашай краіны» — пажадаў прэзідэнт.

Фота: President.gov.by

Афіцыйны партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь / Сhurch.by