Прадстаяцелі Антыяхійскай і Сербскай Праваслаўных Цэркваў заклікалі Патрыярха Канстанцінопальскага Варфаламея да дыялогу пры ўдзеле кіраўнікоў Памесных Цэркваў

22 кастрычніка 2018

top.jpg

Па выніках праведзенага 11-19 кастрычніка 2018 года мірнага візіту Патрыярха Антыяхійскага Іаана ў межы Сербскага Патрыярхату прадстаяцелі двух брацкіх Памесных Праваслаўных Цэркваў Блажэннейшы Патрыярх Антыяхійскі Іаан і Свяцейшы Патрыярх Сербскі Ірыней выступілі з сумеснай заявай.

Іерархі падкрэслілі, што візіт прайшоў у кантэксце складаных і балючых абставін, якія адчуваюць у цяперашні час верныя дзеці Антыяхійскай Праваслаўнай Царквы ў Сірыі, Ліване і Блізкім Усходзе, а таксама усеправаслаўнага крызісу, падзею якога хутка развіваюцца і могуць прывесці да доўгіх падзелаў у Праваслаўнай Царкве.

У ходзе праведзеных у рамках візіту брацкіх дыскусій у духу міру, любові, даверу і адкрытасці былі абмеркаваны шляхі памяншэння глыбіні крызісу і спосабы дасягнення адзінства і кансэнсусу паміж Памеснымі Праваслаўнымі Цэрквамі. Дыялог засноўваўся на сапраўдных эклезіялагічных прынцыпах, а не аднабаковых дзеяннях, накіраваных на дасягненне асабістых інтарэсаў.

Грунтуючыся на падобным гістарычным вопыце Цэркваў Сербіі і Антыяхіі, які дазваляе развіваць сведчанне ў сучасным свеце, Патрыярхі адзначылі вечнае значэнне намаганняў Сербскай Царквы па захаванню сваёй гістарычнай, духоўнай і культурнай спадчыны, асабліва ў Косава і Метохіі, якія па праве лічацца радзімай сербскага Праваслаўя.

Са смуткам канстатуючы бесперапынныя забойствы мірных жыхароў, тэрарыстычныя атакі, гвалтоўную іміграцыю і розныя формы палітычнай і сацыяльнай нестабільнасці ў краінах Блізкага Усходу, кіраўнікі Цэркваў падкрэслілі, што паства Антыяхійскага Патрыярхату пражывае на гэтых землях ужо больш за 2000 гадоў і з'яўляецца не нацыянальнай меншасцю, а спрадвечнай, неад'емнай часткай гістарычнай сацыяльнай тканіны дзяржаў рэгіёну і мае намер пражываць і захоўваць хрысціянскае сведчанне на сваёй зямлі. Прызнана важным аказваць любую форму падтрымкі Антыахійскай Праваслаўнай Царкве ў яе збаўчай місіі на Блізкім Усходзе. Шляхам мірнага вырашэння канфлікту прызнаны шлях мірнага адкрытага дыялогу ва ўмовах роўных правоў кожнага, мірнага суіснавання і ўліку рэлігійнай разнастайнасці.

Бакі зноў заклікалі ўсю сусветную супольнасць на міжнародным і рэгіянальным узроўнях звярнуць увагу на лёс зніклых пяць гадоў таму двух хрысціянскіх іерархаў з Алепа з тым, каб дамагчыся іх вызвалення і вяртання да сваёй паствы.

Сербская і Антыяхійская Цэрквы шкадуюць аб тым, што спрэчка паміж Антыяхійскім і Іерусалімскім Патрыярхатамі яшчэ не вырашана і не была своечасова разгледжана ўсімі Памеснымі Праваслаўнымі Цэрквамі.

Сербская і Антыяхійская Цэрквы выказваюць вялікую заклапочанасць у сувязі з пагрозлівымі небяспекамі падзелу сярод Памесных Праваслаўным Цэркваў у нашы дні, што з'яўляецца вынікам аднабаковых рашэнняў, якія аказваюць уплыў на кансэнсус і брацкія адносіны паміж Цэрквамі.

Таму дзве Царквы пацвярджаюць, што ўмацаванне адзінства Праваслаўнай Царквы мае вялікае значэнне. Гэта адзінства праяўляецца праз саборнасць, кансультацыі і прыняцце рашэнняў на падставе кананічнага парадку і кансэнсусу паміж Праваслаўнымі Цэрквамі. Таму бакамі было засведчана, што сутнасныя пытанні, у прыватнасці, прадастаўленне аўтакефаліі, павінны вырашацца шляхам усеправаслаўнага абмеркавання і кансэнсусу.

Іерархі лічаць сітуацыю, якая склалася на Украіне ў выніку дзеянняў Канстанцінопальскага Патрыярхату, пагрозай, здольнай выклікаць доўгі падзел у Праваслаўнай Царкве. Таму, улічваючы настойлівую неабходнасць не дапусціць далейшай эскалацыі цяперашняга крызісу, Сербскі і Антыяхійскі Патрыярхі заклікалі Канстанцінопальскага Патрыярха Варфаламея аднавіць брацкі дыялог з Рускай Праваслаўнай Царквой, каб з брацкай дапамогай і ўдзелам усіх кіраўнікоў Памесных Праваслаўных Цэркваў вырашыць канфлікт паміж Канстанцінопальскім і Маскоўскім Патрыярхатамі.

Бакі намецілі ажыццявіць у найбліжэйшай будучыні мірны візіт Патрыярха Сербскага Ірынея ў кананічныя межы Антыяхійскага Патрыярхату.

Служба камунікацыі АЗЦС / Church.by