- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
Прадстаяцель Праваслаўнай Царквы Чэшскіх Зямель і Славакіі выказаў сваю пазіцыю адносна падзей на Украіне
12 кастрычніка 201811 кастрычніка 2018 года ў пасланні Свяцейшаму Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу Блажэннейшы Мітрапаліт Чэшскіх Зямель і Славакіі Расціслаў запэўніў яго ў нязменнасці сваёй пазіцыі адносна грубага ўмяшання дзяржаўнай улады ва ўнутранае жыццё Царквы, якое адбываецца на Украіне. Тэкст паслання прыводзіцца ніжэй.
Ваша Свяцейшасць, улюбёны ў Госпадзе сабрат і саслужыцель!
Сардэчна вітаю Вас з пажаданнем моцы і сіл у гэты няпросты для Рускай Праваслаўнай Царквы і ўсяго сусветнага Праваслаўя час.
У адказ на Ваш ліст ад 1 кастрычніка 2018 г. хачу запэўніць Вас, Ваша Свяцейшасць, у сваёй нязменнай пазіцыі адносна грубага ўмяшання дзяржаўнай улады ва ўнутранае жыццё Царквы, якое адбываецца на Украіне, пра што Сінод нашай Памеснай Царквы ясна выказаўся на сваім апошнім пасяджэнні 12 чэрвеня 2018 года.
Сусветнае Праваслаўе прызнае адзінага кананічнага Прадстаяцеля Украінскай Праваслаўнай Царквы — мітрапаліта Кіеўскага і ўсяе Украіны Ануфрыя. Гэты факт ад імя ўсіх прысутных неаднаразова згадаў і пацвердзіў Свяцейшы Прадстаяцель вялікай Хрыстовай Царквы Канстанцінопаля Усяленскі Патрыярх Варфаламей на Сінаксісе прадстаяцеляў Памесных Праваслаўных Цэркваў, які адбываўся ў Шамбезі (Швейцарыя) з 21 па 27 студзеня 2016 года. Таму любая спроба легалізаваць ўкраінскіх раскольнікаў з боку дзяржаўнай улады павінна быць рашуча асуджана ўсімі Прадстаяцелямі Памесных Праваслаўных Цэркваў.
З брацкай Украінай нас звязвае не толькі блізасць граніц, але і крэўнае сваяцтва жыхароў Падкарпацкай Русі, і для нас болем у сэрцы адклікаецца смутак нашых не толькі адзінаверных, але і адзінакроўных украінскіх братоў.
Паколькі Праваслаўная Царква грунтуецца на прынцыпе саборнасці, мы цвёрда перакананыя, што любыя канфліктныя сітуацыі і спрэчныя пытанні, якія пагражаюць адзінству Праваслаўя, будуць вырашаны саборна, у строгай адпаведнасці з агульнапрынятымі царкоўнымі традыцыямі і святымі канонамі.
З брацкай любоўю ў Госпадзе
+ Расціслаў,
Архіепіскап Прэшаўскі,
Мітрапаліт Чэшскіх Зямель і Славакіі
Служба камунікацыі АЗЦС / Church.by
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- У музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрылася выстаўка «Кніжныя скарбы Куцеінскага манастыра»
- Дакументальныя карціны, знятыя ў Мінскім Лізавецінскім манастыры, атрымалі дыпломы лаўрэатаў некалькіх міжнародных фестываляў
- Архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній саслужыў архіепіскапу Беластоцкаму і Гданьскаму Якаву за ўсяночным чуваннем у Мікалаеўскім кафедральным саборы Беластока
- Протаіерэй Алег Абрамовіч прызначаны духаўніком Сінадальнага аддзела па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы
- У Брэсцкай епархіі адбыўся семінар па метадах узаемадзеяння Царквы і школы
- Адбылася сустрэча мітрапаліта Веніяміна і архіепіскапа Сафронія з новым губернатарам Магілёўскай вобласці
- Сінадальны аддзел па справах моладзі РПЦ праводзіць акцыю «Віфлеемскі агонь: святло міру і сяброўства»
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.