- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
Падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Мінскім аблвыканкамам і Мінскай мітраполіяй
12 ліпеня 201911 ліпеня 2019 года ў круглай зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося падпісанне Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Мінскім абласным выканаўчым камітэтам і Мінскай мітраполіяй Беларускай Праваслаўнай Царквы.
У цырымоніі ўзялі ўдзел: мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; Анатоль Міхайлавіч Ісачанка, старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта; епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін; епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел; епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній; епіскап Бараўлянскі Ігнацій, вікарый Мінскай епархіі; благачынныя епархій Мінскай мітраполіі, супрацоўнікі аблвыканкама, а таксама дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Раман Сцяпанавіч Матульскі.
Прыбыўшы ў Нацыянальную бібліятэку, Патрыяршы Экзарх, старшыня Мінскага аблвыканкама і архіерэі Мінскай мітраполіі агледзелі фотавыставу, прысвечаную царкоўна-грамадскаму жыццю ў межах Мінскай вобласці. Агляд экспазіцыі суправаджаўся жывой музыкай у выкананні ансамбля «Амелія» Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. К. Агінскага.
Сустрэча працягнулася паказам дакументальнага фільма «Разам на шляху духоўнасці і веры», што апавядала аб укладзе Царквы ў захаванне традыцыйных каштоўнасцяў беларускага народа.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў цырымоніі звярнуўся старшыня Мінскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка. Адзначыўшы значнасць ролі Праваслаўнай Царквы ў гісторыі Беларусі і ў жыцці сучаснага беларускага грамадства, кіраўнік сталічнага рэгіёна выказаў надзею на тое, што супрацоўніцтва Мінскага аблвыканкама і Мінскай мітраполіі прынясе добры плён.
Далей усіх прысутных цёпла вітаў мітрапаліт Павел, які падкрэсліў важнасць аб'яднання намаганняў Царквы і дзяржавы ў адказнай місіі маральнага аздараўлення грамадства і ў першую чаргу — у выхаванні моладзі на аснове вечных духоўна-маральных каштоўнасцяў. Уладыка Экзарх падзякаваў кіраўніцтву Мінскай вобласці і Нацыянальнай бібліятэкі за падтрымку сацыяльна значных ініцыятыў Царквы і пажадаў прысутным дапамогі Божай у працы на карысць Айчыны.
Затым адбылося падпісанне Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Мінскім аблвыканкамам і Мінскай мітраполіяй. Пагадненне падпісалі: ад аблвыканкама — Анатоль Ісачанка, ад епархій — мітрапаліт Павел, епіскапы Веніямін, Павел і Антоній.
Урачыстае мерапрыемства завяршылася абменам памятнымі падарункамі.
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- На тэлеканале «Беларусь 1» выйшла перадача «Адзін дзень», прысвечаная Жыровіцкаму мужчынскаму манастыру [+відэа]
- Епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел здзейсніў чын асвячэння падмурка храма-капліцы на месцы спачыну блажэннай Валянціны Мінскай
- У Нясвіжскім замку прайшоў Міжнародны фестываль хрысціянскага мастацтва «Нясвіж Хрыстоў запрашае» [+відэа]
- Завяршыўся шасцідзённы велапрабег, прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 900-годдзю заснавання Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра
- Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы прыняў удзел ва ўрачыстасцях у гонар знойдзення пачэсных мошчаў прападобнага Сергія, ігумена Раданежскага, у Троіца-Сергіевай лаўры [+відэа]
- Пабачыла свет кніга «Гістарычнае апісанне Полацкай епархіі і ўсіх манастыроў, якія ў гэтай епархіі знаходзяцца»
- Архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан здзейсніў вялікае асвячэнне храма ў гонар вялікамучаніцы Марыны Антыяхійскай у горадзе Камянцы
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.