- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі ўзвёў ігумена Ігнація (Луковіча) у сан архімандрыта
16 кастрычніка 201816 кастрычніка 2018 года, у аўторак сядміцы 21-й пасля Пяцідзесятніцы, дзень памяці свяшчэннамучаніка Дыянісія Арэапагіта, епіскапа Афінскага, у дамавым храме ў гонар Сабора Беларускіх святых пры Мінскім епархіяльным упраўленні мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў чын узвядзення ў сан архімандрыта ігумена Ігнація (Луковіча).
На чыне прысутнічалі і маліліся архімандрыт Сергій (Брыч), кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі, протаіерэй Андрэй Волкаў, сакратар Мінскага епархіяльнага ўпраўлення.
У ходзе пасяджэння 15 кастрычніка 2018 года ў Мінску члены Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы заслухалі рапарт Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла аб неабходнасці мець вікарнага архіерэя.
Члены Свяшчэннага Сінода пастанавілі вікарыем Мінскай епархіі з тытулам «Бараўлянскі» абраць клірыка Брэсцкай епархіі ігумена Ігнація (Луковіча).
Час і месца нарачэння і хіратоніі архімандрыта Ігнація (Луковіча) у епіскапа пакінуты на меркаванне Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.
* * *
Архімандрыт Ігнацій (Луковіч) нарадзіўся 28 сакавіка 1970 года ў горадзе Маладзечна Мінскай вобласці.
Пасля заканчэння сярэдняй школы, тэхнічнага вучылішча і службы ў арміі паспяхова скончыў Мінскую духоўную семінарыю і Маскоўскую духоўную акадэмію. З'яўляецца пастрыжэнікам Успенскага Жыровіцкага мужчынскага манастыра.
Усюды, дзе нёс свой послух айцец Ігнацій — насельніка манастыра, выкладчыка і памочніка інспектара Мінскай духоўнай семінарыі, выкладчыка Старога і Новага Запавету ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце, настаяцеля прыхода храма ў гонар Ціхвінскай іконы Божай Маці горада Брэста Брэсцкай епархіі, а затым кіраўніка паломніцкага аддзела Брэсцкай епархіі — пакінуў самыя добрыя ўспаміны пра сябе ў браціі манастыра, студэнтаў, выкладчыкаў, вернікаў і паломнікаў.
У няпросты час ігумен Ігнацій здолеў прыцягнуць людзей і абсталяваць храм у горадзе Брэсце ў гонар Ціхвінскай іконы Божай Маці.
Зарэкамендаваў сябе са станоўчага боку, як ініцыятыўны і добрасумленны дзеяч на ніве царкоўнай. Умее і любіць служыць. Няўхільна прапаведуе. Карыстаецца вялікай павагай у мясцовых органаў улады, святароў і міран.
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- Адышоў да Госпада духаўнік Віцебскай епархіі схіархімандрыт Амвросій (Фёдараў)
- Мітрапаліт Веніямін узначаліў прастольную ўрачыстасць храма святой роўнаапостальнай Марыі Магдаліны горада Мінска
- Патрыяршы Экзарх узначаліў прастольнае свята храме ў гонар прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага горада Мінска
- У Тураўскай епархіі прайшоў Летні злёт моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы
- 5-9 жніўня адбудзецца 120-кіламетровы хрэсны ход з Віцебска ў Смаленск да абраза Божай Маці, названай «Адзігітрыя»
- На тэлеканале «Беларусь 1» выйшла перадача «Адзін дзень», прысвечаная Жыровіцкаму мужчынскаму манастыру [+відэа]
- Епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел здзейсніў чын асвячэння падмурка храма-капліцы на месцы спачыну блажэннай Валянціны Мінскай
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.