- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі ўзначаліў урачыстасці з нагоды 5-годдзя з дня ўтварэння Маладзечанскай епархіі
10 снежня 201910 снежня 2019 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, наведаў з архіпастырскім візітам горад Маладзечна, дзе ўзначаліў урачыстасці з нагоды 5-годдзя з дня ўтварэння Маладзечанскай епархіі.
Урачыстыя мерапрыемствы пачаліся з падзячнага малебна ў крыптавым храме святых Царскіх страстацерпцаў будуемага Успенскага кафедральнага сабора горада Маладзечна. Малебен здзейсніў сакратар Маладзечанскай епархіі протаіерэй Віталь Багданёнак у саслужэнні благачынных епархіі. За набажэнствам маліліся: мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел, епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній, прадстаўнікі гарадскіх уладаў, запрошаныя госці ўрачыстасцяў і прыхаджане сабора. Па завяршэнні малебна Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі на памяць аб наведванні саборнага храма і ў сувязі з 5-годдзем утварэння епархіі падараваў сабору абраз Ражджаства Хрыстовага. Пасля гэтага ўладыка Экзарх узнёс падзячную малітву і звярнуўся са словамі прывітання і настаўлення да вернікаў. Затым мітрапаліт Павел, епіскапы Павел і Антоній агледзелі верхні храм сабора, дзе зараз завяршаюцца будаўнічыя работы.
У працяг дня архіпастыры наведалі Маладзечанскае епархіяльнае ўпраўленне. Мітрапаліт Павел здзейсніў асвячэнне нядаўна ўладкаванага Епархіяльнага дома.
Далей удзельнікі святочных мерапрыемстваў накіраваліся ў Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М. К. Агінскага. Ля ўваходу ў навучальную ўстанову ўладыку Экзарха і Праасвяшчэнных епіскапаў Веніяміна, Паўла і Антонія сустрэлі: старшыня Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта Юрый Мікалаевіч Горлаў і дырэктар музычнага каледжа, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Рыгор Сямёнавіч Сарока. Агледзеўшы фотавыставу, прысвечаную пяцігадовай гісторыі Маладзечанскай епархіі, госці каледжа прайшлі ў актавую залу, дзе адбылася афіцыйная частка ўрачыстасцяў.
Напачатку прысутных павітаў епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел, які шчыра падзякаваў Патрыяршаму Экзарху і ўсім, хто прыбыў на святкаванне 5-годдзя епархіі.
З прывітальным словам да арганізатараў і ўдзельнікаў урачыстасцяў звярнуўся і мітрапаліт Павел, які адзначыў, што Свяцейшым Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам і Свяшчэнным Сінодам Рускай Праваслаўнай Царквы ў 2014 годзе было прынята мудрае рашэнне аб разузбуйненні Мінскай епархіі. Сёння для кожнага з нас цалкам відавочна, што прынятае рашэнне прынесла багаты плён ва ўладкаванні царкоўнага жыцця, пропаведзі Евангелля, асвеце людзей святлом Хрыстовай ісціны. «Чым больш каранёў у дрэва, тым мацней яно стаіць, так і ў царкоўным жыцці. Чым больш епархій, манастыроў і прыходаў, тым мацней Царква Хрыстова», — адзначыў уладыка Экзарх і пажадаў Маладзечанскай епархіі працвітання, а ўсім прысутным — Божай дапамогі ў стваральнай працы ў славу Царквы і на карысць Айчыны.
Затым слова было дадзена старшыні райвыканкама Юрыю Горлаву. Юрый Мікалаевіч цёпла павіншаваў усіх са знамянальнай гадавінай, выказаў задавальненне канструктыўным суработніцтвам Маладзечанскай епархіі з раённай адміністрацыяй і ўручыў епіскапу Паўлу Ганаровую грамату райвыканкама.
Завяршыліся ўрачыстасці канцэртам сімфанічнай музыкі.
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- Епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел здзейсніў чын асвячэння падмурка храма-капліцы на месцы спачыну блажэннай Валянціны Мінскай
- Завяршыўся шасцідзённы велапрабег, прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 900-годдзю заснавання Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра
- Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы прыняў удзел ва ўрачыстасцях у гонар знойдзення пачэсных мошчаў прападобнага Сергія, ігумена Раданежскага, у Троіца-Сергіевай лаўры [+відэа]
- Архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан здзейсніў вялікае асвячэнне храма ў гонар вялікамучаніцы Марыны Антыяхійскай у горадзе Камянцы
- У Мінску адбылася прэзентацыя кнігі «Воіны духу» пра подзвіг святароў у гады Вялікай Айчыннай вайны
- На гарадскім бацькоўскім сходзе горада Мінска адбыўся паказ мастацка-дакументальнага фільма «Маміна пісьмо»
- Змяніўся графік працы царкоўнай лаўкі Мінскага епархіяльнага ўпраўлення: крама будзе адкрыта для пакупнікоў па суботах і нядзелях
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.