Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі саслужыў Прадстаяцелю Рускай Царквы за малой вячэрняй з чытаннем акафіста прападобнаму Сергію Раданежскаму ў Троіцкім саборы Свята-Троіцкай Сергіевай лаўры

17 ліпеня 2017

top.jpg

17 ліпеня 2017 года, напярэдадні свята аднойдзення пачэсных мошчаў прападобнага Сергія, ігумена Раданежскага, Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл узначаліў у Троіцкім саборы Свята-Троіцкай Сергіевай лаўры служэнне малой вячэрні з чытаннем акафіста Прападобнаму.

Яго Свяцейшаству саслужылі: мітрапаліт Круціцкі і Каломенскі Ювеналій; мітрапаліт Ташкенцкі і Узбекістанскі Вікенцій; мітрапаліт Санкт-Пецярбургскі і Ладажскі Варсанофій, кіраўнік спраў Маскоўскай Патрыярхіі; мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; мітрапаліт Валакаламскі Іларыён, старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў; архіепіскап Вярэйскі Яўген, старшыня Вучэбнага камітэта Рускай Праваслаўнай Царквы, рэктар Маскоўскай духоўнай акадэміі; архіепіскап Сергіева-Пасадскм Феогност, старшыня Сінадальнага аддзела па манастырах і манаству, намеснік Троіца-Сергіевай лаўры; протаіерэй Мікалай Балашоў, намеснік старшыні АЗЦС; насельнікі Лаўры ў свяшчэнным сане.

На богаслужэнні прысутнічаў губернатар Маскоўскай вобласці А. Ю. Вараб'ёў.

2P20170717-VAR_0860-1200.jpg

Ля ракі з пачэснымі мошчамі прападобнага Сергія маліўся кіраўнік Адміністрацыйнага сакратарыята Маскоўскай Патрыярхіі архіепіскап Сонечнагорскі Сергій.

Сярод тых, хто маліўся ў саборы былі: настаяцельніца маскоўскага Зачаццеўскага стаўрапігіяльнага манастыра, намеснік старшыні Сінадальнага аддзела па справах манастыроў ігумення Юліянія (Каляда); ігуменні шэрагу жаночых манастыроў.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор Маскоўскай духоўнай акадэміі пад кіраўніцтвам іераманаха Нестара (Волкава).

На тэлеканале «Саюз» ішла прамая трансляцыя богаслужэння.

У Сергіеўскім трапезным храме малую вячэрню з чытаннем акафіста здзейснілі мітрапаліт Валянцін (Мішчук) і Праасвяшчэнныя архіпастыры, якія прыбылі на свята ў Свята-Троіцкую Сергіеву лаўру.

Прэс-служба Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі / Church.by