Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі прыняў віншаванні з днём нараджэння ад прадстаўнікоў дзяржавы і грамадскасці

19 лютага 2020

top.jpg

19 лютага 2020 года мітрапаліту Мінскаму і Заслаўскаму Паўлу, Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі, споўнілася 68 гадоў.

У гэты дзень Патрыяршы Экзарх прыняў віншаванне ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. Віншавальны адрас абвясціў Ігар Віктаравіч Петрышэнка, намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь.

Віншавальныя адрасы ўладыку Экзарху таксама накіравалі: Уладзімір Паўлавіч Андрэйчанка, старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў Рэспублікі Беларусь, а таксама Уладзімір Ільіч Сямашка, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі.

З віншавальнымі візітамі ў Мінскае епархіяльнае ўпраўленне прыбылі: Дзмітрый Фёдаравіч Мезенцаў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь; Армен Вачыкавіч Гевандзян, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Арменія ў Рэспубліцы Беларусь; Уладзімір Іванавіч Пракапцоў, дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь; архіерэі Беларускай Праваслаўнай Царквы, благачынныя, настаяцелі прыходаў і клірыкі Мінскай епархіі, ігуменні і сёстры жаночых манастыроў, кіраўнікі сінадальных аддзелаў, прадстаўнікі духоўных школ, брацтваў і сястрыцтваў.

Church.by

Фотарэпартаж