- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі наведаў мітынг-рэквіем у Трасцянцы
29 чэрвеня 201829 чэрвеня 2018 года на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Трасцянец» адбыўся мітынг-рэквіем, прысвечаны памяці ахвяр нацызму.
Мітынг наведалі: Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, Федэральны прэзідэнт Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер і Федэральны прэзідэнт Аўстрыі Аляксандар Ван дэр Белен.
На цырымоніі прысутнічалі: мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, архіепіскап Венскі і Будапешцкі Антоній, ганаровыя госці з Польшчы, Чэхіі, Беларусі і іншых краін.
Кіраўнік беларускай дзяржавы звярнуўся да прысутных з прывітальным словам, у якім заклікаў усіх захаваць праўду аб Другой сусветнай вайне і не дапусціць паўтарэння страшнага мінулага.
Пра важнасць памятаць урокі гісторыі казалі прэзідэнты Германіі і Аўстрыі, іншыя высокія госці. Было таксама агучана пасланне Прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды.
Увазе ўдзельнікаў мерапрыемства быў прадстаўлены музычны эпізод «Хвіліна памяці і смутку», які сімвалізуе памяць аб ахвярах фашысцкіх катаў і заклік не дапусціць паўтарэння жахаў вайны. Прагучалі таксама вершы і музыка ў выкананні зводнага ансамбля скрыпачоў. У завяршэнне ў неба былі выпушчаны белыя галубы, а Прэзідэнт Беларусі і высокія госці ўсклалі кветкі да памятнай пліты мемарыяльных могілак «Благаўшчына», паведамляе БелТА.
***
Трасцянец — адно з найбуйнейшых месцаў масавага знішчэння нацыстамі грамадзянскага насельніцтва ў 1941-1944 гадах. Па колькасці ахвяр ён знаходзіцца на чацвёртым месцы пасля лагераў смерці Асвенцым, Майданэк і Трэблінка. У Трасцянцы загінулі жыхары Беларусі, іншых савецкіх рэспублік, дэпартаваныя грамадзяне заходнееўрапейскіх дзяржаў, уключаючы Аўстрыю, Германію, Чэхаславакію. Па афіцыйных звестках, у Трасцянцы абарвалася жыццё больш як 200 тысяч чалавек з розных краін. 8 чэрвеня 2014 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у цырымоніі закладкі памятнай капсулы на месцы стварэння мемарыяльнага комплексу «Трасцянец». Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што мемарыял «Трасцянец» павінен стаць аб'ектам агульнаеўрапейскага значэння. Мемарыяльны комплекс аб'ядноўвае месцы масавага знішчэння людзей нямецка-фашысцкімі акупантамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны: лагер смерці з аднайменнай назвай «Трасцянец», урочышча Шашкоўка (крэматорый яма-печ), урочышча Благаўшчына (34 брацкія магілы). Першы пускавы комплекс і мемарыяльную скульптуру «Брама памяці» адкрылі на тэрыторыі былога лагера 22 чэрвеня 2015 года. Пры будаўніцтве другой чаргі аб'екта добраўпарадкаваны мемарыяльныя могілкі «Благаўшчына». 25 чэрвеня 2018 года там адбылася цырымонія пахавання астанкаў ахвяр нацызму, знойдзеных падчас будаўніцтва.
Фота: БелТА
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- У Мінску адбыўся міжрэлігійны семінар на тэму «"Адкрытыя праблемы" этыкі ў душапастырскай працы»
- У Мінску адбыўся міжрэлігійны семінар «Уклад рэлігій у экалагічную асвету ў сям'і і школе. Крок за крокам»
- Міжканфесійны круглы стол «Адзіны шлях да міру і стварэння» прайшоў у Мінску
- Кіраўнікі і прадстаўнікі традыцыйных канфесій Беларусі падпісалі зварот аб міры
- Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы сустрэўся з Апостальскім нунцыем у Рэспубліцы Беларусь
- Мітрапаліт Веніямін прыняў удзел у прэзентацыі кнігі Армэна Сардарава «Храм. Традыцыі сусветнай і беларускай архітэктуры»
- У Мінску адбыўся міжрэлігійны семинар «Рэлігіі і новыя формы духоўна-маральнага выхавання дзяцей і моладзі»
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.