- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
Патрыяршы Экзарх усклаў вянок да манумента Перамогі ў горадзе Мінску
09 мая 20199 мая 2019 года на Плошчы Перамогі ў горадзе Мінску адбылася ўрачыстая цырымонія ўскладання вянкоў да манумента Перамогі. Цырымонію ўзначаліў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка.
Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, усклаў вянок да падножжа манумента ад Беларускай Праваслаўнай Царквы. Уладыку Экзарха суправаджалі: епіскап Бараўлянскі Ігнацій, вікарый Мінскай епархіі, і протаіерэй Андрэй Волкаў, сакратар Мінскай епархіі.
Былі таксама ўскладзены вянкі і кветкі ад рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, Нацыянальнага сходу Беларусі, судоў, Савета Бяспекі і Узброеных Сіл, праваахоўных органаў, моладзевых і грамадскіх аб'яднанняў, Выканаўчага камітэта СНД, прадстаўнікоў замежнага дыпламатычнага корпуса.
Кіраўнік дзяржавы павіншаваў суайчыннікаў, ветэранаў і замежных гасцей са святам. «Вялікая Перамога — безумоўны трыумф жыцця над смерцю. І будучыя пакаленні павінны ведаць, якую цану заплаціў наш народ за свабоду. У імя дабра, міру і справядлівасці. Каб падобнае ніколі не паўтарылася», — цытуе Аляксандра Лукашэнку БелТА.
Удзельнікі і госці ўрачыстай цырымоніі ўшанавалі памяць загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне хвілінай маўчання. Урачыстым маршам перад удзельнікамі мерапрыемства прайшла зводная рота і аркестр ганаровай варты Мінскай ваеннай камендатуры. Затым на Плошчы Перамогі адбылося святочнае тэатралізаванае прадстаўленне.
Фота: Мікалай Пятроў, БелТА
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- Завяршыўся шасцідзённы велапрабег, прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 900-годдзю заснавання Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра
- Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы прыняў удзел ва ўрачыстасцях у гонар знойдзення пачэсных мошчаў прападобнага Сергія, ігумена Раданежскага, у Троіца-Сергіевай лаўры [+відэа]
- У Мінску адбылася прэзентацыя кнігі «Воіны духу» пра подзвіг святароў у гады Вялікай Айчыннай вайны
- На гарадскім бацькоўскім сходзе горада Мінска адбыўся паказ мастацка-дакументальнага фільма «Маміна пісьмо»
- Мітрапаліт Веніямін узначаліў вячэрню з чынам прабачэння ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска [+відэа]
- У свята Хрышчэння Гасподняга Патрыяршы Экзарх здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
- У свята Ражджаства Хрыстова Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска [+відэа]
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.